Бунт у аграгарадку: заробкі $ 25, нязгодных робяць дармаедамі

6

Накіпела

«Сараі разваленыя, каровы стаяць мерзнуць як страусы на адной назе, заробкі ўрэзалі, як пашумелі – зарплата нам да 0, па 50 рублёў на рукі».

«У нас дэталяў няма, у нас паліва няма, машыны якія развальваюцца».

«З працы выганяць – дармаед, плаці за беспрацоўе, а чым ты будзеш плаціць, калі не даюць працаваць? А калі праца ёсць, то няма годнай аплаты. 150 рублёў – як за гэтыя грошы пражыць, як за гэта сям’ю пракарміць? І за гэтыя грошы змагацца. Дзе 1000 рублёў абяцаныя?».

– абураюцца працаўнікі прадпрыемства.

Да дырэктара журналістаў «Белсату» не пусцілі

Аднак начальнік аховы прадпрыемства, які таксама пагражаў звальненнямі незадаволеным, пра заняпад гаспадаркі нічога не чуў.

На бок працаўнікоў стаў галоўны аграном прадпрыемства Міхаіл Вар’яновіч – але дырэктар, са словаў Міхаіла, у адказ на заўвагі і яму пачаў пагражаць звальненнем.

Механізатары і кіроўцы папярэджваюць: калі сітуацыя на прадпрыемстве не зменіцца, а пагрозы звальнення працягнуцца, супрацоўнікі паедуць у Менск наўпрост да Лукашэнкі.

Поделиться ссылкой: