Сустрэчы прайшлі ў рэгіянальных гарадах Беларусі – у Горках, Ашмянах, Слоніме, Полацку і Сянно, сабраўшы каля 300 слухачоў.

«Выбірай сэрцам!»: Юрый Жыгамонт правёў творчыя сустрэчы ў пяці гарадах Беларусі

У 2016 годзе Юрый Жыгамонт перанёс інфаркт міякарда. Затым прайшлі складаная аперацыя і працяглы працэс рэабілітацыі. Пасля выздараўлення спадар Юрый аднавіў здымкі перадачы ў абноўленым фармаце. Пра змены ў жыцці, пра а таксама пра творчасць і захапляльныя падарожжы, якія засталіся па-за кадрам праграмы, Юрый Жыгамонт распавёў на сваіх творчых сустрэчах.

         Калі Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа запрасіла мяне паўдзельнічаць у кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, я адразу пагадзіўся. Бо ў нядаўнім мінулым сам перанёс інфаркт. Каб аднавіцца, я змяніў свой лад жыцця на больш здаровы і працягваю працу над сабой. Таму правядзенне такіх сустрэч не выпадкова.

Я ўдзячны кожнаму, хто прыйшоў на мае творчыя сустрэчы. Мне задавалі вельмі цікавыя пытанні і распавядалі свае асабістыя гісторыі. У нас атрымалася адкрытая размова ў прыязнай абстаноўцы. Кожная з гэтых сустрэч запомніцца мне на вельмі доўгі час. Я рады быць часткай такой карыснай ініцыятывы і спадзяюся, што творчыя сустрэчы падарылі гледачам добры настрой і натхнілі клапаціцца пра сваё здароўе, – расказаў Юры Жыгамонт.

«Выбірай сэрцам!»: Юрый Жыгамонт правёў творчыя сустрэчы ў пяці гарадах Беларусі

Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа ў 2017 годзе ініцыявала правядзенне рэспубліканскай кампаніі па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Выбірай сэрцам!» ў межах праекта «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця», пры падтрымцы Швейцарскага Чырвонага Крыжа і ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Хваробы сістэмы кровазвароту з’яўляюцца галоўнай прычынай смяротнасці і інваліднасці насельніцтва ў Беларусі. З дапамогай інфармацыйнай кампаніі мы расказваем, як можна знізіць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і спрабуем матываваць людзей змяніць сваё паводзіны ў бок здаровага ладу жыцця. Мы рады, што вядомыя людзі Беларусі падтрымліваюць кампанію і далучаюцца да яе. Спадзяемся, што творчыя сустрэчы з Юрыем Жыгамонтам таксама сталі для ўдзельнікаў добрым стымулам беражліва і адказна ставіцца да свайго здароўя, — пракаментавала менеджэр праекта БТЧК Таццяна Святловіч.