За два дні да прэм’еры ў velcom cinema by Silver Screen адбыўся папярэднi паказ нідэрландскай кінастужкі «Шторм: Палаючы лiст» для журналістаў і блогераў.

Фільм «Шторм: Палаючы лiст», створаны ў 2017 годзе ў Нідэрландах, апавядае гісторыю 500-гадовай даўніны. У атмасферы позняга сярэднявечча, на фоне вогнішчаў інквізіцыі, разгортваецца гісторыя ўратавання рукапісу Марціна Лютэра. Галоўную ролю ў ёй належыць выканаць 12-гадоваму Шторму Вотану. Ці здолее ён зберагчы каштоўны ліст ад знішчэння, а свайго бацьку – ад інквізіцыі? Даведацца пра гэта будзе цікава як юным, так і дарослым гледачам.

У Мінску прайшоў перадпаказ фільма «Шторм: Палаючы лiст» ў беларускай агучцы

«Мы выбралі гэты фільм невыпадкова. Яго сюжэт цесна пераплятаецца з адной важнай гістарычнай датай – 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Удвая сімвалічна, што гэтая карціна выходзіць у мінскі кінапракат адразу на беларускай мове. Спадзяюся, што з часам гэта стане звыклай практыкай для ўсіх кінасеансаў у нашай краіне », – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў.

У Мінску прайшоў перадпаказ фільма «Шторм: Палаючы лiст» ў беларускай агучцы

Кінастужка будзе ісці ў шасці кінатэатрах Мінска з 27 кастрычніка па 8 лістапада. А ў лістападзе яе змогуць убачыць жыхары іншых беларускіх гарадоў.

У Мінску прайшоў перадпаказ фільма «Шторм: Палаючы лiст» ў беларускай агучцы

«Выхад у масавы пракат фільма «Шторм» на беларускай мове –гэта новы этап у развіцці праекта «Беларускія ўікэнды». Упершыню ў рамках праекта мы дэманструем на вялікіх экранах прэм’еру 2017 года. Усё гэта адбываецца дзякуючы падтрымцы партнёраў і шчырай цікавасці з боку гледачоў», – распавёў кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» АндрэйКім.

Аграмя таго, гледачоў чакаюць сюрпрызы, звязаныя з двума вялікімі юбілеямі гэтага года: 500-годдзем Рэфармацыі і 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Адзін з іх –сапраўдны друкарскі станок. Яго можна будзе ўбачыць у кінатэатрах Мінска ў дні паказаў фільма: з 27 па 29 кастрычніка– у кінатэатры «Масква», з 30 кастрычніка па 8 лістапада– у кінатэатры «Беларусь».

Другім сюрпрызам стане графіці ад творчага дуэта ТАКТАК, якое з’явіцца на адной з вуліц Мінска ў якасці падарунка да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Ініцыятары ўнікальнай кінападзеі – кампанія «Кiнаконг» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам».