Спецыяльна для гэтай крэпасці пачалося ўзвядзенне Краснасельскага завода пад Ваўкавыскам, бо першапачаткова бетон прывозілі ажно з Наварасійска, што ў разы павышала выдаткі.

Пра гэтыя і шматлікія іншыя факты з гісторыі крэпасці, пра якую амаль нічога не ведаюць нават самі гродзенцы, прыпісваючы яе з’яўленне генерал-лейтэнанту Дзмітрыю Карбышаву, распавёў Аляксандр Семянчук, адзін з аўтараў выдання “Скрозь пажары сусветных войны: пуцяводнік з І-га па V-ы фарты Гродзенскай крэпасці”. Сустрэча, якая адбылася ў Гродзенскай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка, сабрала поўную залю.

Аляксандр Семянчук правёў віртуальную экскурсію па найцікавейшых з захаваных фартоў Гродзенскай крэпасці.

Форт № 1, в. Загараны.

Летам 1944 года з мэтаю вызвалення горада Гродна праз Нёман пераправілася частка чырвонаармейцаў. Але ім супрацьстаялі часткі нямецкай дывізіі СС “Мёртвая галава”.  Частка савецкіх вайскоўцаў дабралася да в. Загараны, дзе заняла форт № 1. Аляксандр Семянчук адзначае: “Гэта нагадвала абарону Брэсцкай крэпасці”. Тут загінулі больш за 100 чалавек. Салдатывыбіралі смерць, а непалон. Нават з’яіліся надпісы: “Мы паміраем, але не здаемся”. У пасляваенны час загінулых перазахавалі ў Сапацкіна. Алезусім нядаўна былі знойдзеныя парэшткі яшчэ аднаго вайскоўца і мясцовы жыхар вёскі Загараны зрабіў за ўласны кошт невялікі помнік па ім.

Форт № 2, в. Навумавічы.

Гэта самы вядомы форт, мае вельмі добры стэнд, добрыя дарожкі.Знаходзіцца пры дарозе да Аўгустоўскага каналу.

Форт вядомы абаронай не столькі ў першую, колькі ў другуюсусветную вайну. Менавіта тут растрэльвалі мірных жыхароў з Гродна – з гетта, а таксама з бліжэйшых гарадоў, напрыклад, з горада Ліпска. Тут растраляны заснавальнік гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі, а таксама жыхарка горада Ліпска Марыя Бярнадская, якая замяніла сабой цяжарную нявестку, была прылічана папай Рымскім Іаанам Паўлам ІІ да ліку святых.Немцы, каб схаваць свае злачынствы, у 1944 годзе парэшткі людзей спальвалі.

Паміж першым і другім фартом маецца апорны пункт даўжынёй у 100 м. За яго ў лютым 1915 года разгарэлася змаганне. У выніку загінулі 3 000 рускіх салдат, пахаваныя на полі побач. Іх парэшткі былі выяўленыя нядаўна.

Форт № 3, в. Лабна-Агароднікі

Яго будавалі тры вайсковыя інжынеры, што адлюстравалася ў яго формах. Адзін з самых таямнічых фартоў з доўгай падземнай галерэяй, пад якой пачалі ўзводзіць паддземныя памяшканні для салдат, але з-за распачатай першай сусветнай вайны так і не паспелі іх скончыць.

Форт № 4, в. Стрэльчыкі

Адзіны захаваны форт. Яго будаваў вайсковы інжынер Георгій Шмагайлаў, які пасля вайны з’ехаў у Парагвай. Аўтары пуцяводніка здолелі знайсці звесткі пра Шмагайлава, знайшоўшы кантакты ў Парагваі. Як высветлілася, Шмагайлаў – вельмі шануемы ў Парагваі чалавек, ганаровы грамадзянін гэтай краіны, магіла якога добра даглядаецца. Аляксандр Семянчук сказаў: “Ён пабудаваў у Парагваі больш, чым да гэтага самі парагвайцы”.

Форт № 5, в. Гневяншчына

Адзіны несіметрычны форт. У жніўні 1915 года за яго разгарэліся баявыя дзеянні. Але паколькі з форта была вывезена артылерыя, то вынік, пры пераўзыходзячых сілах праціўніка, быў зразумелы.

Аляксандр Семянчук падкрэсліў вялікі турыстычныпатэнцыял Гродзенскай крэпасці, уліваючы бязвізавы рэжым для кароткачасовых вандровак замежнікаў у Беларусь. Таму і з’явіўся гэты пуцяводнік, каб падштурхнуць зацікаўленасць да аднаго з самых таямнічых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі.

Выданне пуцяводніка прафінансаваў прадпрымальнік Юрый Мілеўскі: “Гэты праект датычыць гістарычных каштоўнасцей майго любага горада Гродна, і паколькі аўтары гэтай кнігі з’яўляюцца лепшымі знаўцамі фартыфікацый Гродзенскай крэпасці, то я палічыў за гонар прыняць удзел у гэтым праекце”.

“Гэта нагадвала абарону Брэсцкай крэпасці”. Пра апошнюю крэпасць Расійскай імперыі

“Гэта нагадвала абарону Брэсцкай крэпасці”. Пра апошнюю крэпасць Расійскай імперыі

Аляксандар Семянчук падпісвае кнігу чытачу. Фота аўтара