Агнешка Рамашэўска-Гузы распавяла пра свой шлях у журналістыку, падзеі, якія на яе паўплывалі, і таксама пра працу ў якасці кіраўніцы канала, якому ў гэтым годзе споўнілася 10 гадоў.

Агнешка займаецца так званай “крамлёўскай інфармацыйнай агрэсіяй”, як яна сама яе называе: напрыклад, запалохванне палякаў вобразам бандэраўцаў і, як следства, пагаршэнне стасункаў з украінцамі, якіх Польшча моцна падтрымлівала ў перыяд Майдану – гэта інспіраваная з Крамля мэтанакіраваная дзейнасць з мэтаю падзелу грамадства. У адказ на пытанне пра магчымасць з’яўлення рускамоўнага каналу накшталт “Белсату”, які будзе працаваць з аўдыторыяй “рускага свету”, Агнешка Рамашэўска-Гузы патлумачыла: на гэтым шляху шмат цяжкасцяў, але цяпер дадзеным праектам зацікавілался Вялікабрытанія.
Дырэктарака падкрэсліла, што пытанне пра існаванне канала Белсат ужо знята: “Белсат будзе існаваць. І не горш, чым раней”. Справа толькі ў далейшым шляху развіцця.

“Белсат будзе існаваць. І не горш, чым раней”
Павел Мажэйка і Агнешка Рымашэўска-Гузы. Фота аўтара

“Белсат” увесь час накіроўвае запыты да ўладаў з мэтаю дабіцца акрэдытацыі ў Беларусі. Пакуль беспаспяхова, але Агнешка Рамашэўска-Гузы верыць, што рана ці позна дазвол будзе атрыманы. У той жа час, пакуль што існуюць праблемы паміж фрылансерамі, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам, і беларускімі ўладамі, якія не разглядаюць іх у якасці журналістаў. Кіраўніца “Белсату” адзначыла, што такім асобам аказваецца дастатковая дапамога: “Але пры гэтым, мы не любім ганарыцца сваёй дапамогай”.

Агнешка Рамашэўска-Гузы прывяла прыклад апошніх даследаванняў аўдыторыі каналу, праведзеных у траўні гэтага года. Згодна з ім, агульны прагляд каналу складае 730 тысяч “гледачоў у шырокім сэнсе гэтага слова”, а іх пастаянныя гледачы – 380-400 тысяч.