«Мяняецца вельмі многае, мяняецца асноўны прынцып правядзення масавых мерапрыемстваў: мы ўводзім прынцып, які адпавядае ўсім агульнасусветным нормам, — заяўны», — падкрэсліў Шуневіч.

Паводле яго слоў, перадае БелаПАН, у адпаведнасці з законапраектам любая арганізацыя або грамадзянін «зможа заявіць пра сваё жаданне правесці масавае мерапрыемства ва ўстаноўленым месцы, і на гэта рашэнне уладаў не патрабуецца«. Дазвольны прынцып захоўваецца, калі мерапрыемства плануецца праводзіць не ва ўсталяваных уладамі месцах, удакладніў міністр.

«Мы пастараемся зрабіць так, каб было зручна ўсім. Паспрабуем зрабіць максімальна зручную працэдуру. Там не толькі заяўны прынцып як элемент дэмакратыі і лібералізацыі гэтага працэсу, там шмат цікавага«, — адзначыў Шуневіч.

Новыя змены ў закон аб масавых мерапрыемствах – чаго чакаць?