Нагадаем, зараз улады і федэрацыя прафсаюзаў б’юцца над тым, каб павысіць заробкі бюджэтнікам: вядома, што кожнаму чацвёртаму супрацоўніку бюджэтнай сферы даплочваюць да мінімалкі (265 рублёў).

Мы вырашылі паглядзець, наколькі вялікая розніца паміж самымі нізкааплочваемымі і высокааплочваемымі прафесіямі бюджэтнай сферы.

Для параўнання мы прааналізавалі сярэднія заробкі па 6 прафесіях, якія ўказаны ў вакансіях на папулярных рэсурсах: бібліятэкар, медыцынская сястра, зваршчык, дырэктар крамы, дэпутат і пілот з вопытам. І вось што атрымалася.

Шлях да 1000 BYN, або навошта бібліятэкарцы ровар
Інфаграфіка аўтара

Як бачна, паміж бібліятэкарам і дэпутатам заробак адрозніваецца прыблізна ў 7 разоў. Заробак пілота большы за заробак зваршчыка прыблізна ў 13 разоў. Заробак пілота большы за заробак бібліятэкара ў 32 разы.

Што можа сабе дазволіць кожны з вышэй згаданых прафесій? Для параўнання мы абралі такія паўсядзённыя тавары, як хлеб, жэтон, рыс, курыца-бройлер і танны беларускі ровар.

Шлях да 1000 BYN, або навошта бібліятэкарцы ровар
Інфаграфіка аўтара

Як апынулася, жыць можна. Адзінае, што незразумела – што рабіць бібліятэкарцы, калі яна захоча набыць сабе ровар?

На гэтую тэму:

Бюджетникам обещают «по 800», но пока их заработки падают — и номинальные, и реальные