Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў пракаментаваў для “Народнай Волі” чуткі аб тым, што былы старшыня “Руху за Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч сышоў з аркамітэта па стварэнні Нацыянальнага універсітэта.
16:03 24 кастрычнiка 2017
190
Памер шрыфта
Фота: google.by

— Алег Анатольевіч, ці праўда, што вашы шляхі-дарожкі з Аляксандрам Мілінкевічам разышліся? Вы ствараеце свой Нацыянальны ўніверсітэт, прыватны, а ён – свой, і гэта будзе ўніверсітэт дыстанцыйнага навучання.

— Нікуды мы не разышліся! Аляксандр Мілінкевіч па-ранейшаму сустрашыня аргкамітэту па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэту. Ён сапраўды спрабуе рэалізаваць ідэю анлайн-універсітэта.

Мы з Аляксандрам Мілінкевічам у вельмі добрых адносінах. І, хутчэй за усё, Мілінкевіч будзе ў нас выкладаць. Бо ён жа можа не толькі па-беларуску гэта рабіць, але і па-французску! Ён ў спісе нашых выкладчыкаў.

— А кіруючую пасаду ў ствараемым універсітэце яму не прапаноўвалі?

— Шчыра кажучы, ён і не хоча, бо заняўся сваёй справай, сваім праектам анлайн-універсітэта. Праўда, пакуль няма вызначанасці са статусам – будзе гэты ўніверсітэт цалкам самастойны, ці будзе працаваць пад нашым крылом, як наш філіял. Альбо мы аб’яднаемся ў нейкі адукацыйны холдынг – жыццё пакажа! Так што магу запэўніць: ніякіх разыходжанняў з Аляксандрам Мілінкевічам у нас няма! Мы працуем у адным накірунку. Мэта адна — каб беларусы атрымлівалі добрыя, сучасныя веды.

 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

16 студзеня 2018

Премию ученым увеличили почти до 3 тысяч долларов

В прошлом году для поддержки белорусских ученых Национальная академия наук утвердила новую редакцию положения о премиях НАН Беларуси. Количество премий сократили, а их размер значительно увеличили.
12 студзеня 2018

NASA показало видео «полета» сквозь Туманность Ориона

NASA опубликовало видео "полета" сквозь Туманность Ориона, яркость которой позволяет увидеть ее из любой точки Земли.
11 студзеня 2018

Нацыянальная акадэмія навук вызначыла дзясятку лепшых вынікаў навуковай дзейнасці за 2017 год

Спецыяльная камісія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) 10 студзеня падвяла вынікі конкурсу на ўключэнне ў дзясятку лепшых вынікаў навуковай дзейнасці ў галіне фундаментальных і прыкладных дас