«PARTY-ZAN фільм» вязе прыз з міжнароднага фэсту кінакамедыі

20

Днямі завяршыўся ХVIII Адкрыты Расійскі фэст кінакамедыі «Усміхніся, Расія!». Беларускае творчае аб’яднанне «Bez Buslou Art» прадставіла на фэсце моладзевую кінакамедыю «PARTY-ZAN фільм».

«PARTY-ZAN фільм» вязе прыз з міжнароднага фэсту кінакамедыі

Як стала вядома на ўрачыстай цырымоніі закрыцця фэсту, рэжысёр і сцэнарыст фільма Андрэй Курэйчык атрымаў за стужку асаблівы прыз — «За кінематаграфічную шматграннасць».

Штогадовы кінафэст агляду музычных і камедыйных фільмаў «Усміхніся, Расія!» праводзіцца ад 2012 года ў расійскім горадзе Тула і мае міжнародны фармат — на ім прэзентуюцца фільмы не толькі з Расіі.

«PARTY-ZAN фільм» вязе прыз з міжнароднага фэсту кінакамедыі

Прэзідэнт фэсту кінакамедыі — народная артыстка РФ, рэжысёр Ала Сурыкава. У якасці журы фэсту выступаюць гледачы, якія абіраюць фільмы па адпаведных намінацыях падчас галасавання з выкарыстаннем анкет. Сярод фундатараў фэсту — Міністэрства культуры РФ і Саюз кінематаграфістаў Расіі.

Усерасійская прэм’ера і паказ беларускага незалежнага кіно адбылася 16 кастрычніка. Закрыццё кінафэсту прайшло 21 кастрычніка ў гарадской канцэртнай зале Тулы. Праграма фэсту складалася з паказаў конкурсных новых камедый, якія прадстаўляліся стваральнікамі карцін і вядучымі кінакрытыкамі, праграмы фільмаў для дзяцей, творчых вечароў, круглых сталоў, майстар-класаў, прэс-канферэнцый ды іншага.

«PARTY-ZAN фільм» вязе прыз з міжнароднага фэсту кінакамедыі

Падчас цырымоніі закрыцця адбылося ўручэнне прэмій фэсту. Адмысловы прыз «За кінематаграфічную шматграннасць» атрымаў рэжысёр і сцэнарыст беларускай карціны «PARTY-ZAN фільм» Андрэй Курэйчык. У беларускім пракаце фільм стартаваў напярэдадні Новага года, 29 снежня. Перад гэтым фільм быў прадстаўлены на мінскім міжнародным кінафестывалю «Лістапад–2016».

«PARTY-ZAN фільм» вязе прыз з міжнароднага фэсту кінакамедыі

Нагадаем, фільм — гісторыя двух маладых беларусаў, няўдачлівага бізнесмена Аляксея і праграміста Дзяніса, якія атрымалі шанец добра зарабіць — зняць некалькі ваенных сцэн для маскоўскай кінагрупы. Але ў дарозе Аляксей згубіў грошы, і ім давялося выблытвацца са складанай сітуацыі, каб пазбегнуць сутыкненні з бандытамі і турмы за махлярства. «PARTY-ZAN фільм» стаў першай беларускай стужкай, што патрапіла на шырокі экран у пераднавагодні пракат.

Фота з сайта :novychas.by

 

Поделиться ссылкой: