«Безумоўна, не ва ўсіх рэгіёнах, не ва ўсіх сектарах. Мы павінны разумець, што сярэдні заробак не менш за тысячу рублёў — гэта па краіне. Але ёсць такія галіны эканомікі, напрыклад, сельская гаспадарка або сацыяльная сфера, якія ў адзін момант не могуць дасягнуць такой заработнай платы. Хаця пры ўсіх роўных умовах, напрыклад, бізнес павінен дэманстраваць не тысячу, а паўтары тысячы, напрыклад, або тысячу трыста. І так адбываецца на самай справе. Таму заработная плата сёння памаленьку падцягваецца», — сказаў Зіноўскі.

Бізнес, тым часам, не вельмі рады такому падыходу. Рост заробкаў азначае і рост падаткаў, якія прадпрыемствы сплачваюць у бюджэт. З кожных 100 рублёў, якія атрымлівае працаўнік, 35 рублёў ідзе ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і ў Пенсійны фонд. Адпаведна, рост заробкаў выльецца ў дадатковую падатковую нагрузку на бізнес.