Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы сабраліся 21-22 верасня ў Гродне, каб высветліць маштаб і наступствы паўстання 1863-1864 гадоў для Гродзеншчыны. Сярод іх з беларускага боку прафесары Вячаслаў Швед і Алесь Смалянчук, а з польскага прафесары Здзіслаў Вінніцкі, Адам Даброньскі, Галіна Бурштыньска і Раман Юркоўскі. Канферэнцыю адкрылі генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк і кіраўніца Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс.
15:57 22 кастрычнiка 2017
163
Памер шрыфта

На канферэнцыі закраналася шырокае кола праблемаў: ад часоў, якія папярэднічалі паўстанню, да яго мемарыялізацыі. Напрыклад, сёння ў Беларусі маецца больш 50 месцаў з памятнымі знакамі, дзе ўшаноўваюцца падзеі 1863-1864 гадоў, і іх колькасць з кожным годам павялічваецца. Толькі за апошні месяц з’явіліся памятныя крыжы пад Лідаю і Гродна. Але, як падкрэсліў гісторык Алесь Радзюк: “Беларуская гістарыяграфія прадстаўляе сёння два лагеры, якія па-рознаму глядзяць на гэтае паўстанне: айчынны і так званы заходнерусізм, які разглядае гэтую падзею з інтарэсаў Масквы”.

Генеральны консул Рэспублікі Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк

Падчас канферэнцыі было падкрэслена, што паўстанне 1863-1864 гадоў падтрымлівалі прадстаўнікі рэвалюцыйных рухаў усёй Еўропы, у тым ліку Гарыбальдзі, Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс. А вось вялікія дзяржавы (Францыя і Брытанія) не былі гатовыя ісці далей словаў. Нягледзячы на тое, што ў іх дапамогу верылі і на яе разлічвалі, нават такія асобы, як Кастусь Каліноўскі.

Выступае прафесар Вячаслаў Швед

Пасля пленарнай часткі была арганізавана дыскусійная панэль, падчас якой узнікла спрэчка наконт магчымасці аб’ектыўнасці ў гісторыі, на што прафесар Алесь Смалянчук адказаў: “Кожны з нас гісторык нацыянальны. І як не спрабуй сябе нейтралізаваць, калі не праз дзверы, то праз фортку яно ўлезе ўсё роўна. І тут трэба зыходзіць з таго, што адразу пазначыць свае пазіцыі”. Таксама прафесар адзначыў: “Сёння ідзе актывізацыя даследаванняў постаці Каліноўскага… У ім беларуская гістарыяграфія мае сур’ёзныя перспектывы выйсці за межы ідэалагізацыі і паспрабаваць зразумець яго не як нацыянальнага героя, а чалавека з вельмі складанай свядомасцю”.

Падчас працы дыскусійнай панэлі

Матэрыялы канферэнцыі будуць укладзены ў зборнік навуковых матэрыялаў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Прибавка составит 17,7—21,3 рубля: на проездной не хватит

В декабре повысятся зарплаты у низкооплачиваемых бюджетников. Специальное постановление №863 "О повышении тарифных окладов (ставок) отдельным категориям работников" 20 ноября приняло правительство.

“Сын вярнуўся з арміі, нібы з турмы…”

Для таго каб палепшыць імідж айчыннага войска, у Беларусі збіраюцца стварыць яшчэ адзін “Камітэт салдацкіх маці”.

Комфортный ноябрь: в выходные будет тепло, но с осадками

В предстоящие выходные погодные условия на территориии нашей страны будут определять атмосферные фронты и более теплые воздушные массы, поступающие с юго-запада Европы.