20 кастрычніка Мікалай Статкевіч пацвердзіў для “Радыё Свабода”, што “Марш абураных беларусаў” адбудзецца ў Мінску нягледзячы на затрыманні некаторых з актывістаў. Аб планаванні маршу Мікола Статкевіч паведаміў Мінгарвыканкаму паведамленнем праз электронную пошту і на сайце Мінгарвыканкаму.

Некаторыя з апазіцыйных лідэраў зараз знаходзяцца пад арыштам: 11 кастрычніка быў затрыманы на 15 сутак лідэр БХД Павел Севярынец і каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель – арыштаваны за парушэнне адміністрацыйнага артыкула 23.34 на акцыі 8 верасня; 13 кастрычніка быў арыштаваны актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі – за перапост у сацыяльных сетках матэрыяла пра марш.

Першапачаткова “Марш абураных беларусаў” збіраўся з патрабаваннямі выкараніць беднасць – павысіць пенсіі і заробкі беларусам – і адмяніць дэкрэт №3. Але ў сувязі з нядаўнімі падзеямі ў Печах яшчэ адна праблема, якую уздымаюць арганізатары Маршу – дзедаўшчына ў войску.

Мінулы раз “Марш абураных беларусаў” адбыўся ў лютым 2017 года, сабраўшы каля 3000 удзельнікаў.

З 13:30 ідзе прамая трансляцыя з YouTube — «Радыё Свабода»:

На момант 14-15 на Кастрычніцкай плошчы сабралася каля 100 чалавек. Выступіў з прамоваю Мікалай Статкевіч і Вячаслаў Сіўчык. Знаходзяцца бел-чырвона-белыя сцягі, транспаранты “Свабоду палітвязням!” Людзі скандавалі “Жыве Беларусь!”, пазней “Свабоду палітвязням!”. Далей мітынгоўцы рушылі калонай да плошчы Незалежнасці.

Сайт праваабарончага цэнтра “Вясна” зранку паведаміў, што некалькі актывістаў з рэгіёнаў не даехалі да сталіцы: у Маладзечна затрымалі прадстаўніка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Алеся Абрамовіча і сябра АГП Генадзя Фарыно (неўзабаве быў адпушчаны); у Баранавічах быў затрыманы на вакзале Рыгор Грык, грамадскі актывіст, сябра прафсаюза РЭП.

Каля 14-40 калона дайшла да Плошчы Незалежнасці. Мікалай Статкевіч зрабіў кароткую прамову. У 14-45 акцыя абвешчана скончанай. Затрыманняў на мітынгу і шэсці не было. Публіка не спяшаецца разыходзіцца, нягледзячы на дождж.

Падчас акцыі удзельнікі давалі каментары «Радыё Свабода» у жывой трансляцыі — былі мітынгоўцы з Гомеля, Брэста, Глыбокага, Кобрына.

Па заканчэнні мітынгу журналісты звярнуліся па каментары да арганізатараў мерапрыемства.

Мікалай Статкевіч расказаў «Белсату» пра планы правесці акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка наступнага году.

«Акцыя адбылася, нягледзячы на затрыманні толькі два лідары БНК змаглі дайсці сюды. План Кангрэсу – працягваць працу у рэгіёнах – будуць акцыі ў рэгіёнах. БНК прыме пра гэта рашэнне як збярэцца ў бліжэйшыя тыдні, калі ўсе выйдуць на свабоду,» — сказаў Мікалай Статкевіч у каментары «Белсату».

Вячаслаў Сіўчык распавёў  пра планы правесці традыцыйнае шэсце ў Курапаты 29 кастрычніка, дзень аднаго з самых масавых растрэлаў у 1937-ым годзе, 85 гадоў таму.

15-00 Паведамілі пра затрыманне рэжысёркі, грамадскай актывісткі Вольгі Мікалайчык. Затрыманне было кароткачасовым, а 5-ай гадзіне Вольга ўжо была на волі.

(паводле трансляцыі «Радыё Свабода» і «Белсат», апошні раз абноўлена а 15-05)