Аўстрыя рушыць направа?

Пасля парламенцкіх выбараў у Аўстрыі, якія адбыўліся ў мінулую нядзелю, пасаду канцлера мусіць заняць 31-гадовы лідэр атрымаўшай 31,5% галасоў кансерватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі (АНП) Себасцьян Курц.

Нічога экстраардынарнага нібыта не адбылося, АНП і раней уваходіла ў кіруючую кааліцыю, дзе яе партнёрамі былі сацыял-дэмакраты, якія зараз з 26,9% занялі другое месца, крыху апярэдзіўшы набраўшую 26% крайне правую Партыю свабоды (АПС).

То бок, найбольш лагічным выглядае аднаўленне былога хаўрусу. Аднак Курц веў кампанію пад лозунгам перамен, таму, як прагназуецца, ён будзе ладзіць кааліцыю з АПС. А гэта азначае, што яму прыйдзецца ўлічваць погляды новых партнёраў.

Між іншым, Курц двойчы сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнка, аднак першая сустрэча адбылася на самым пачатку пацяплення адносінаў афіцыйнага Мінску з Захадам, а другая ўвогуле была збольшага фармальнай – падчас летняй мінскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, дзе Курц прысутнічаў як дзеючы старшыня АБСЕ.

Галоўныя палітычныя падзеі тыдня

Між тым Партыя свабоды займае вельмі жорсткую пазіцыю ў адносінах да мігрантаў. Акрамя таго, яна лічыцца адной з самых прарасійскіх партый у Еўрапарламенце. Таму не выключана, што на пасадзе канцлера Курц будзе прапанаваць Еўрасаюзу новыя падыходы ў стаўленні да Расіі.

Усё гэта можа прывесці да ўзмацнення разыходжанняў у ЕС і, як следства, да яго новага аслаблення.

                  Абвастрэнне ў Каталоніі

Раніцай 19 кастрычніка мінуў тэрмін ультыматуму, які Мадрыд абвясціў Барселоне. Ён патрабаваў ад лідара рэгіёна Карлеса Пучдземона адказу на пытанне, абвясціла Каталонія незалежнасць ці не.

За некалькі хвілін да гэтага Пучдземон заявіў, што рэгіянальны парламент можа прагаласаваць за афіцыйную заяву пра незалежнасць ад Іспаніі, калі цэнтральны ўрад не пагодзіцца на перамовы.

Як падаецца, дадзеная заява ёсць прызнаннем таго, што фармальная незалежнасць рэгіёну абвешчана не была. Аднак урад рыхтуецца ініцыяваць працэс прыпынення палітычнай аўтаноміі згодна з Канстытуцыяй ўжо 21 кастрычніка. Для абмеркавання гэтага пытання склікана яго адмысловае паседжанне.

Галоўныя палітычныя падзеі тыдня
Фота AFP

Гэтыя працэсы ідуць на тле ўзмацнення ціску цэнтра на мяцежную правінцыю і далейшага абвастрэння сітуацыі. У адказ на арышт двух актывістаў руху за незалежнасць у масавай акцыі пратэсту ў Барселоне прынялі ўдзел каля 200 тысяч чалавек.

На дадзены момант немагчыма дакладна спрагназаваць, чым скончыцца гэта супрацьстаянне, бо надта малаверагодна, што прыхільнікі незалежнасці лёгка адмовяцца ад сваёй ідэі. Як бы там ні было, няма сумненняў, што адзінству Еўрасаюза гэта таксама не паспрыяе.

                   Брусельскі саміт

Сённяшні стан справаў у Еўрапейскім саюзе асаблівага аптымізму не выклікае. Калі яшчэ гадоў пяць таму ці не адзінай яго задачай было пераадоленне эканамічнага крызісу, і яе больш-менш удавалася вырашыць, дык цяпер узніклі такія сур’ёзныя праблемы, як “брэкзіт”, масавы наплыў мігрантаў і расійская пагроза, што прывяло да з’яўлення істотных унутраных разыходжанняў.

Менавіта іх змякчэнню быў прысвечаны саміт, што адбыўся 19-20 кастрычніка ў Бруселі. Нейкіх кардынальных зменаў там прапанавана не было, аднак ёсць спадзяванне, што падчас абмеркавання ўсё ж былі знойдзены шляхі выхаду з цяперашняга становішча.

Галоўныя палітычныя падзеі тыдня
Пачатак Саміту, фота frontnews.eu