«Бунт батанікаў» — так назваў свае мемуры, напісаныя падчас сямімесячнага знаходжання у турме былы палітычны зняволены Зміцер Дрозд. Прэзентацыя кнігі з серыі «Беларуская турэмная літаратура» адбылася ў межах 4-га Беларускага праваабарончага форуму, які праходзіць у Вільнюсе.

Аўтар з гумарам расказаў дэпутатам пра свае будні сярод іншых зняволеных і пра тое, што менавіта гэтая жыццевая падзея падштурхнула яго да рашэння напісаць гісторыю мінскага замку, ператворанага пазней у Валадарскую турму.

Чытаць або спампаваць кнігу можна на сайце Беларускага дакументацыйнага цэнтра.

Зміцер Дрозд — гісторык, архівіст, былы палітвязень. Быў затрыманы пасля акцыі пратэстаў на плошчы 2010 году, за што адсядзеў 10 сутак. Пасля зноў арыштаваны 1 лютага 2011 года, і 5 траўня асуджаны на тры гады зняволення па абвінавачанні ў масавых беспарадках (арт. 293 КК РБ). Вызвалены 11 жніўня 2011 года указам аб памілаванні.