Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.
16:15 21 кастрычнiка 2017
56
Памер шрыфта
Фота spring96.org

20 – 21 кастрычніка ў Вільні прайшоў IV Беларускі праваабарончы форум, які сабраў прадстаўнікоў 29 беларускіх НДА.

Папярэдні такі форум адбываўся ў 2013-ым годзе. З таго моманту “назіраюцца пэўныя пазітыўныя крокі ў галіне правоў чалавека, аднак у цэлым сітуацыя істотна не змянілася,” – адзначана ў рэзалюцыі.

Паводле дакумента, улады пайшлі на выпраўленне сітуацыі з правамі чалавека з 2015-га году, але вясной гэтага году, падчас росту пратэстнай хвалі з нагоды дэкрэта аб дармаедах, рэпрэсіўныя практыкі вярнуліся.

“На працягу вясны 2017 года больш за тысячу грамадзян краіны былі падвергнутыя рэпрэсіям, больш за сто з іх былі арыштаваныя, у тым ліку некалькі праваабаронцаў. Сур’ёзнаму ціску падвяргаліся праваабаронцы і журналісты пры выкананні імі сваіх прафесіянальных абавязкаў.  Выбарачныя меры рэпрэсіўнага характару працягваюць прымяняцца і ў цяперашні час. Асаблівую занепакоенасць праваабарончай супольнасці выклікаюць факты ўмяшання дзяржавы ў дзейнасць адвакатуры, рэпрэсіі і ціск на асобных адвакатаў, якія ажыццяўляюць абарону ў палітычна матываваных працэсах.”

“У месцах пазбаўлення волі працягваюць знаходзіцца Міхаіл Жамчужны і Дзмітры Паліенка, прызнаныя палітвязнямі беларускай і міжнароднай праваабарончай супольнасцю. Праваабаронца Алена Танкачова вымушана знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь у сувязі з рашэннем беларускіх уладаў аб яе высылцы. Узбуджаны крымінальныя справы ў адносінах да лідэраў незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка па абвінавачванні ва ўхіленні ад сплаты падаткаў, а таксама ў дачыненні да 16 грамадзян Рэспублікі Беларусь па абвінавачванні ў арганізацыі незаконнага ўзброенага фарміравання.”

Спецдакладчыкі ПАСЕ: Адмена смяротнай кары ў Беларусі — пытанне палітычнай волі

“Занепакоенасць выклікае адсутнасць інфармацыі аб прынятых уладамі мерах па імплементацыі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ аб рэфармаванні выбарчага заканадаўства.”

Зноў на «старых конях»?

Рэкамендацыі, адрасаваныя беларускім уладам, складаюцца з 16 пунктаў. Сярод іх – шматгадовае патрабаванне ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, зарэгістраваць праваабарончы цэнтр “Вясна”, ліквідаваць сістэму прымусовай працы і ЛПП, прыняць рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ і рэфамарваць выбарчае заканадаўства, а таксама развіваць дыялог з праваабарончай супольнасцю.

Анна Бахтина: «Я буду бороться…»

Акрамя таго, некалькі канкрэтных хадайнітваў па сітуацыях, што атрымалі развіццё нядаўна – спыніць пераслед незалежнага прафсаюза РЭП і справу аб незаконных ўзброеных фармаваннях (т.зв. “справа патрыётаў”), спыніць ціск на адвакатуру і інш.

Генадзь Фядыніч: “Мы не бандыцкая арганізацыя…”

Фігуранты «справы патрыётаў» выступілі з заявай у сувязі з працягам тэрміну следства

Аўтар: Міша Залескі 
Крынiца: Народная Воля
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Свіслач прыняла Дажынкі-2017

У Свіслачы адгудзела галоўнае свята працаўнікоў сяла Дажынкі.
18 лістапада 2017

Лукашенко: Автомобили чиновников будут заменяться на Geely — от правительства до председателя райисполкома

Импортные автомобили в государственных органах Беларуси будут постепенно заменяться на произведенный в стране автомобиль Geely.