“Сёлетні форум больш прадстаўнічы, чым папярэднія”, – адзначыла яна, канстатуючы рост праваабарончага руху на Беларусі. І прывяла лічбы: на форум-2017 прыехалі прадстаўнікі 29 праваабарончых арганізацый, а пачыналі работу сіламі амаль удвая меншымі.

Наступны выступоўца, праваабаронца Алесь Бяляцкі, падзякаваў прысутным за падтрымку, якую аказвалі падчас яго зняволення, і заклікаў дэлегатаў да кансалідацыі ў дачыненні да тых, каму сёння патрэбна такая ж дапамога.