Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Алесь Мех заявіў хадайніцтва аб выкліку ў суд тых амапаўцаў, якія яго затрымлівалі і якіх ён быццам бы штурхаў, аказваючы супраціўленне. Гэта хадайніцтва суд задаволіў. Разгляд справы перанесены на 31 кастрычніка ў сувязі з неабходнасцю пошуку гэтых сведак.
13:01 20 кастрычнiка 2017
56
Памер шрыфта
Фота belprauda.org

Учора ў судзе Кобрынскага раёна разглядалася справа, распачатая ў дачыненні да мясцовага дэмакратычнага актывіста Алеся Меха. Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.4 Адміністрацыйнага кодэкса Беларусі – “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў”.

Нагадаем: здарэнне, якое скончылася для Меха праблемамі з праваахоўнымі органамі, адбылося ў жніўні, калі Алесь зайшоў да свайго знаёмага Дзмітрыя Чарніцкага, якога ў горадзе ўсе ведаюць як дэмакратычнага актывіста. Падчас правядзення ў яго кватэры бытавых рамонтных работ Алесь Мех знайшоў пад шпалерамі прыстасаванне, якое вельмі нагадвала праслухоўку.

Пры выхадзе на вуліцу на Меха і Чарніцкага напалі невядомыя людзі ў масках і збілі іх. Як высветлілася пазней, гэта былі супрацоўнікі АМАП. Пасля жорсткага збіцця Мех і Чарніцкі апынуліся ў міліцэйскім пастарунку, дзе на іх склалі пратаколы “за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў праваахоўных органаў”.

Пазней быў суд. Чарніцкага аштрафавалі, Меха прызналі невінаватым. Аднак, не пагадзіўшыся з такім рашэннем, міліцэйскае кіраўніцтва Кобрына абскардзіла апраўдальны прысуд у дачыненні да Меха. Сам Алесь Мех звярнуўся ва УУС Брэсцкага аблвыканкама, патрабуючы прыцягнуць да адказнасці амапаўцаў, якія яго збілі. Але атрымаў адмоўны адказ.

Паводле версіі выконваючага абавязкі намесніка начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама спадара Мельнікава, довады Меха “аб неправамерных дзеяннях супрацоўнікаў атрада міліцыі асаблівага прызначэння не знайшлі свайго аб’ектыўнага пацвярджэння”.

І вось чарговы суд. Справу разглядаў суддзя Пётр Цімашэнка.

Падчас пасяджэння, якое працягвалася крыху больш за паўтары гадзіны, былі дапытаны сведкі з боку А.Меха: Дзмітрый Чарніцкі, яго маці Ларыса Чарніцкая і айчым Генадзь Вялічка.

Ларыса Чарніцкая распавяла, што пасля таго, як Дзмітрыя і Алеся Меха ўвезлі, яна на працягу трох гадзін не магла трапіць у кватэру сына: уваход у пад’езд быў заблакіраваны супрацоўнікамі міліцыі. На просьбу жанчыны патлумачыць прычыны гэтага службоўцы адказвалі: “У нас побач праходзіць спецаперацыя, ваш пад’езд выбраны як запасная кропка нашай дыслакацыі”.

Пазней высветлілася, што на самай справе міліцыянты быццам бы чакалі ордэр на вобшук, бо, паводле іх інфармацыі, у кватэры Д.Чарніцкага маглі знаходзіцца наркатычныя рэчывы. Ларыса Чарніцкая мяркуе, што менавіта за час, пакуль яе не пускалі ў кватэру, там была знята праслухоўка, якую знайшоў Мех. Падчас вобшуку ў кватэры Чарніцкага знайшлі пустую кардонку ад запалак. Экспертыза паказала, што ніякіх наркатычных рэчываў у ёй не было. Таксама Ларыса Чарніцкая паведаміла суду, што бачыла на падлозе пад’езда чырвоныя плямы, падобныя на кроў.

Таксама на судовае пасяджэнне быў выкліканы оперупаўнаважаны Кобрынскага РУУС Ігар Карповіч. Згодна з яго паказаннямі, фізічная сіла ў дачыненні да затрыманых была ўжыта: “загіб рукі за спіну і прымяненне спецсродкаў” (кайданкоў.Аўт.). Але, паводле яго слоў, перад гэтым ён двойчы прадстаўляўся Алесю Меху, паказваючы службовае пасведчанне. Таксама міліцыянт звярнуў увагу суда на тое, што амапаўцы, якія былі побач з ім, мелі знакі адрознення. Ні пра якую спецаперацыю, паводле слоў Карповіча, ён Меху не казаў, а паведаміў, что яны ідуць на вобшук. Пры гэтым ордэра ў яго руках не было. Суду оперупаўнаважаны заявіў, што гэты дакумент знаходзіўся ў службовым аўтамабілі. Прычым на ўсе пытанні, якія тычыліся акалічнасцяў вобшуку, Карповіч адказваць адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэта не мае дачынення да затрымання Меха і яго супраціву міліцыі.

Алесь Мех заявіў хадайніцтва аб выкліку ў суд тых амапаўцаў, якія яго затрымлівалі і якіх ён быццам бы штурхаў, аказваючы супраціўленне. Гэта хадайніцтва суд задаволіў. Разгляд справы перанесены на 31 кастрычніка ў сувязі з неабходнасцю пошуку гэтых сведак.

Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

1 лістапада 2017

Аляксандра Меха ўсё ж такі асудзілі

Кобрынскага актывіста прызналі вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і пакаралі штрафам у памеры пяці базавых велічынь.
13 кастрычнiка 2017

Алесь Мех: “усё можа скончыцца арыштам…”

Стала вядома дата суда над кобрынскім актывістам Алесем Мехам.

Прибавка составит 17,7—21,3 рубля: на проездной не хватит

В декабре повысятся зарплаты у низкооплачиваемых бюджетников. Специальное постановление №863 "О повышении тарифных окладов (ставок) отдельным категориям работников" 20 ноября приняло правительство.