Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння суверэнітэту Беларусі.
17:57 20 кастрычнiка 2017
70
Памер шрыфта
Актывісты Багдан Сакалоў і Ягор Сяргіенка

17 і 18 кастрычніка былі разгледжаны яшчэ дзве справы Моладзі БНФ аб шэсці 25 жніўня.

17 кастрычніка суд Маскоўскага раёна разглядзеў справу Багдана Сакалова, а 18 кастрычніка – справу Ягора Сяргіенкі. Вынік – штрафы ў 25 базавых велічыняў.

Нагадаем, што Моладзь БНФ падавала заяву на правядзенне шэсця і мітынгу 25 жніўня, але Мінгарвыканкам дазволіў толькі мітынг. Актывісты адмянілі мерапрыемства і падалі скаргу супраць Мінгарвыканкама ў суд, якую і прайгралі. Цяпер Мінгарвыканкам абвінаваціў актывістаў у тым, што тыя не падалі пісьмовую адмову ад правядзення мерапрыемства, чым, на думку суда, парушылі ч.2 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Раней:

16 кастрычніка прайшлі працэсы супраць двух з чатырох заяўнікаў-актывістаў Моладзі БНФ — Дзяніса Мандзіка і Кацярыны Шуст.

Дзянісу Мандзіку прысудзілі штраф у 25 базавых, Кацярыне Шуст — 20 базавых велічыняў.

На погляд актывіста , суддзя Таццяна Мотыль не была задаволена тым, што ёй даводзіцца весці гэты працэс. Як кажа Дзяніс, у пратаколе не быў пазначаны парушаны ім артыкул. Прапановы перанакіраваць пратакол для дапрацоўкі быў адхілены, як і спроба выклікаць у якасці сведкі другога заяўніка – кіраўніка менскай гарадской арганізацыі Моладзі БНФ Багдана Сакалова. Дзяніс заяўляе, што будзе абавязкова абскарджваць рашэнне. На пытанне, ці можна гэтыя працэсы лічыць помстай Мінгарвыканкаму на скаргу аб недазволе маршу 25 жніўня гэтага году, актывіст пагадзіўся.

Нагадаем, што на пачатку жніўня актывісты Моладзі БНФ падалі заяву на правядзенне святочнага шэсця з мітынгам. Маршрут заяўнікі прапанавалі стандартны для мітынгаў апазіцыі: збор каля кінатэатра Кастрычнік, пасля марш па вул. Сурганава і мітынг на Плошчы Бангалор. Мінгарвыканкам палічыў дадзены маршрут шэсця незаконным, таму дазволіў толькі мітынг. Актывісты не згадзіліся з рашэннем выканкама і падалі скаргу. Суд па гэтай справе ўжо адбыўся – і не на карысць заяўнікаў.

Але, за дзень да суда з Мінгарвыканкамам, актывістам патэлефанавалі прадстаўнікі УУС Маскоўкага раёну г. Мінска і запрасілі на сустрэчу, дзе заявілі пра парушэнне заяўнікамі артыкула 23.34 Адміністрацыйнага Кодэкса РБ. Мінгарвыканкам абвінаваціў актывістаў у тым, што тыя не падалі пісьмовую адмову ад правядзення мерапрыемства. Самі актывісты лічаць, што інфармавання ў СМІ было дастаткова. Доказам гэтага яны лічаць званкі выканкама актывістам з пытаннямі наконт іх адмовы праводзіць мерапрыемства.

Аўтар: Фёдар Пыж 
Крынiца: Народная Воля
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.
18 лістапада 2017

Институт социологии назвал рейтинг политических партий

Белорусскому народу нужны политические партии, однако рейтинг большинства из уже существующих очень низок и не меняется из года в год.
17 лістапада 2017

В Беларуси задержан корреспондент «Украинского радио». Его обвиняют в шпионаже

Руководитель Национальной общественной телерадиокомпании Украины Зураб Аласания сообщил, что посольство Беларуси уклоняется от ответа о причине задержания украинского журналиста Павла Шаройко.