19 кастрычніка, на семінары па ўдасканаленні сістэмы ЖКГ намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін анансаваў праект канцэпцыі развіцця ЖКГ да 2025 года. На сустрэчы было аб’яўлена аб мэтазгоднасці стварэння інстытута пры Акадэміі навук, які будзе займацца пытаннямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У наступным годзе чыноўнікі плануюць перайсці на 100-адсоткавую аплату насельніцтвам паслуг ЖКХ – такі план для Беларусі падтрымлівае МВФ і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

Колькі адсоткаў, па словах чыноўнікаў, беларусы выдаткоўвалі на аплату паслуг ЖКГ ад агульнага кошту гэтых паслуг?

Вялікія рэформы ЖКГ?
Інфармацыя паводле публікацый у СМІ

Апошні раз тарыфы падымаліся на 8% першага верасня — на газ і цеплавую энергію для патрэбаў атаплення.

20 кастрычніка ўрад абмяркуе “тарыфны сшытак” па дыферэнцыраваных тарыфах на паслугі ЖКГ для насельніцтва, на якія выдзяляюцца субсідыі з бюджэта.

Таксама з 18 па 20 кастрычніка ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі працуе прамая тэлефонная лінія (тэл. 200 19 01). Дарэчы, на сайце міністэрства з верасня працуе адмысловая рубрыка, куды можна адрасаваць свае прапановы. За менш чым два месяцы міністэрства ўжо атрымала праз гэты сервіс 30 прапановаў.