НБК было першым незалежным радыё Гродзеншчыны, якое дзейнічала ў 1993-1996 гадах і было зачынена пасля цытавання ў эфіры артыкула “У Рэспубліцы запахла фашызмам” ў газеце “Народная воля”, пад аўтарствам тагачаснага старшыні Вярхоўнага Савета Сямёна Шарэцкага.

Ніна Палуцкая называе сябе прадстаўніком пакалення, у час з’яўлення якога яшчэ панавала радыё: нягледзячы на тое, што яно з’яўлялася рупарам камуністычнай ідэалогіі, меліся і выдатныя праграмамы і дыктары. Палуцкая ўжывую слухала ў эфіры голас Левітана і памятае момант, кранальны да дрыжыкаў, калі 12 красавіка 1961 года было абвешчана пра палёт Юрыя Гагарына ў космас.

“Радыё хаваць рана…” Сустрэча з Нінай Палуцкай

Распавёўшы пра гісторыю з’яўлення радыё ў незалежнай Беларусі, Ніна Палуцкая адзначыла нашую адрознасць у дадзеным накірунку ад суседняй Літвы сёння: у апошняй існуе большая далучанасць слухачоў да працы ў эфіры, звязанага з грамадскім абмеркаваннем ключавых тэмаў. Цяпер, напрыклад, актыўна абмяркоўваецца бюджэт на наступны год.

Увогуле Ніна Палуцкая аптымістычна ставіцца да будучыні радыё: “Радыё ніяк не перашкаджае тваім заняткам, можаш ехаць у машыне. А аўтамабілістаў у нас амаль як людзей па колькасці, і ўсе слухаюць радыё. Іншае пытанне – якое. Я думаю, што радыё хаваць рана. І я за размаўляльнае радыё… Радыё – гэта тое, што камфортна”

Пасля радыё НБК Ніна Палуцкая працавала яшчэ ў шэрагу СМІ, у тым ліку была карэспандэнтам БДГ на Гарадзеншчыне. Па асноўнай прафесіі Ніна Палуцкая – іхтыолаг-рыбавод. Апошнія пяць гадоў яна жыве ў Літве, адкуль у Беларусі каардынуе экалагічны праект па захаванні папуляцыі ласося на рацэ Віліі.

Радыё НБК праіснавала ў Гародні з 1993 па 1996 год, перадачы ішлі тройчы на тыдзень па радыёкропцы ў гадзіну перапынку. Назва НБК была ўзята ад «Ніна Банк Комплекс»: “Комплекс-банк” у час заснавання радыё быў яго спонсарам.

“Радыё хаваць рана…” Сустрэча з Нінай Палуцкай
Архіўны артыкул. Зварот да народа Рэспублікі Беларусь старшыні Вярхоўнага Савета РБ Сямёна Шарэцкага. №81, верасень 1996 г.