Юрый Хашчавацкі зняў больш за 30 кінастужак, сярод якіх найбольш вядомы “Звычайны прэзідэнт” (1996, палітычны памфлет) і “Плошча” (2007, хроніка). За сваю доўгую кар’еру  Юрый Хашчавацкі атрымаў шмат прэстыжных міжнародных прэмій і ўзнагарод, вось невялікі пералік толькі некаторых з іх: Golden Gate Award (Сан-Францыска, 1998) за фільмы “Расійскае шчасце” і “Звычайны прэзідэнт”; прыз журы міжнароднага кінафэстывалю экалягічных фільмаў у Фрайбурзе (1996) за фільм “Аазіс”; гран-пры Human Right Watch (Нью-Ёрк, 1998) за фільм “Звычайны прэзідэнт”; “Кінапрэмія міру” Берлінскага міжнароднага кінафестывалю (1997) за фільм “Звычайны прэзідэнт”; гран-пры Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў міжнароднага кінафэстывалю дакументальных фільмаў (Жэнева, 2004) за фільм “Каўказскія нявольнікі”.

Апроч кінематографа, Юрый Хашчавацкі вядомы як палітычны дзеяч. З’яўляючыся сябрам АГП, у 2016 годзе ён балатаваўся на выбарах у Палату Прадстаўнікоў, дзе падчас дэбатаў выступіў з жорсткай крытыкай абыякавасці беларускага насельніцтва да палітычных праблем у краіне.

Шчыра жадаем спадару Юрыю моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў і каб здзейсніліся ўсе творчыя задумы!