Папярэдняя сустрэча кантактнай групы праходзіла 4 кастрычніка, нагадвае БелТА. Спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў тады, што колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню ў зоне канфлікту прыкметна ніжэй, чым да пачатку перамір’я ад 25 жніўня (так званае «школьнае перамір’е» з нагоды пачатку навучальнага года). «Дзякуючы апошняму, а таксама «хлебнаму» перамір’ю, узгодненаму трохбаковай кантактнай групай напачатку лета, з чэрвеня стабільна і прыкметна скарачаецца колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Паводле дадзеных ААН, у верасні колькасць грамадзянскіх ахвяраў была самай нізкай за ўвесь час канфлікту — двое забітых і 16 параненых «, — канстатаваў ён. Разам з тым дыпламат зазначыў, што агульная сітуацыя ў зоне канфлікту да гэтага часу не стабільная, таму трохбаковая кантактная група і надалей будзе прыкладаць усе намаганні для далейшага забеспячэння рэжыму бестэрміновага спынення агню.

Сёння прэс-цэнтр штаба АТА паведаміў, што напярэдадні паседжання кантактнай групы прарасійскія баевікі удвая павялічылі колькасць абстрэлаў на Данбасе. У прыватнасці, на працягу 15-17 кастрычніка агульная колькасць абстрэлаў пазіцый падраздзяленняў украінскай арміі з боку баевікоў павялічылася ў два разы.

Чакаецца, што на сённяшнім паседжэнні кантактнай групы боку канчаткова ўзгодняць адкрыццё яшчэ аднаго кантрольна-прапускнога пункта на Данбасе.