Пад Гродна ўсталявалі крыж у гонар паўстанцаў 1863 года

36

Ініцыятарамі ўсталявання крыжа выступілі супрацоўнікі лесагаспадарчага аддзела Гродзенскага лясгаса. Гэту ідэю падтрымаў ляснічы Індурскага лясніцтва Анатоль Клімко.

Крыж стане адным з пунктаў на экалагічнай сцежцы ў Зарубічскім лесе, дзе ў красавіку 2016 года на плошчы ў адзін гектар быў высаджаны лес у гонар народнага пісьменніка Беларусі  Васіля Быкава і ўсталяваны прысвечаны яму памятны знак.

Пад Гродна ўсталявалі крыж у гонар паўстанцаў 1863 года

Гістарычная даведка:

Зарубіцкі лес вылучаецца разнастайнасцю відаў дрэў, якія з-за мяжы былі завезеныя ўладальнікамі гэтых мясцін у ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў Пуслоўскімі.

У пачатку паўстання 1863-1864 гадоў праз яго пралягалі важныя камунікацыі паўстанцаў, якія па Індурскаму шляху перакідвалі атрады з раёна Сакольскай пушчы праз пераправу ў раёне вёсак Віцькі і Пескі на Нёмане далей на ўсход, побач з Мастамі і Ваўкавыскам у Ружанскую пушчу, а таксама пад Мілавіды ў Слонімскім павеце. Сярод іх, напрыклад, атрад Валерыя Урублеўскага, паплечніка Кастуся Каліноўскага, сябра Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса, генерала Парыжскай камуны і аднаго з кіраўнікоў І Інтэрнацыянала. У раёне Індуры актыўна распаўсюджвалася газета “Мужыцкая праўда”.

Поделиться ссылкой: