
Сам Лагвінец на паседжанне не прыйшоў. Нагорную 16 кастрычніка за гэтую ж акцыю ў Слуцку аштрафавалі на 20 базавых велічынь (460 рублёў).
Паводле слоў Нагорнай, Лагвінец прызнаны вінаватым па частцы 3 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненае паўторна).
Нагорная адзначыла, што акцыя была прысвечана памяці слуцкіх паўстанцаў. “Я выступала ў ролі настаўніцы, якая вяла ўрок гісторыі”, — сказала яна.