Як паведаміў Следчы камітэт, у ходзе расследавання абставінаў гібелі Аляксандра Коржыча было ўзбуджана 8 крымінальных спраў у дачыненні да 8 ваеннаслужачых паводле арт. 443, 455 і 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

На сёння ў ліку падазраваных знаходзяцца 7 малодшых камандзіраў (сяржанты), а таксама старшына роты. Да ўсіх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Пяцёра сяржантаў былі затрыманы 13 і 14 кастрычніка па падазрэнні ва ўжыванні фізічнага гвалту ў дачыненні да падначаленых і ў сістэматычным атрыманні ад іх цыгарэт і прадуктаў харчавання (дзеянні кваліфікаваныя часткай 2 арт. 455 Крымінальнага кодэкса РБ).

У ходзе вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы былі ўстаноўлены факты бяздзейнасці афіцэраў вайсковай часткі,  дзе праходзіў службу загінулы.

У матэрыялах фігуруюць камандзір роты, старшы лейтэнант, 1994 года нараджэння, і яго намеснік, капітан, 1989 года нараджэння. Па звестках следства, яны дакладна ведалі пра  дзеянні прапаршчыка ў дачыненні да Коржыча, але наўмысна бяздзейнічалі з мэтай стварэння бачнасці дабрабыту ў падраздзяленні перад вышэйстаячым камандаваннем. Афіцэры не жадалі прымаць меры па падтрыманні ўнутранага парадку з мэтай мінімізацыі сваёй службовай нагрузкі.

Акрамя таго, пасля таго як Коржыч, у адпаведнасці з загадам камандзіра вайсковай часткі лічыўся прыбыўшым з медыцынскай роты, 23-гадовы камандзір роты не цікавіўся месцам фактычнага знаходжання вайскоўца, хаця павінен быў, згодна з арт. 131 Статута ўнутранай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэтыя факты сталі падставай для распачынання крымінальных спраў у дачыненні да афіцэраў паводле ч. 3 арт. 455 КК РБ (бяздзейнасць улады, што пацягнула цяжкія наступствы).

Забойства ці самагубства? Як у Печах загінуў салдат тэрміновай службы з Пінска