Нагадаем, што Міністэрства абароны паведаміла, што скрыня ведамства атрымала зашмат емэйлаў з аднаго рэсурса, што выглядала як спам-атака, і звярнулася да правайдэра хостынга з просьбай заблакаваць рэсурс да высвятлення ўсіх акалічнасцяў. Доступ да петыцыі быў абмежаваны на працягу двух дзён і адноўлены толькі ўвечары 15 кастрычніка. Паралельна была створана петыцыя на petitions.by, дзе за выходныя з’явілася больш за 2000 подпісаў.

Тым часам у сацыяльных сетках з’явіліся паведамленні,што Міністэрства абароны рассылае падпісантам лісты, просячы пацвердзіць, што яны сапраўды дасылалі зварот.

Паводле актывіста і аднаго з арганізатараў петыцый Андрэя Стрыжака, удалося ўвайсці ў адмінку zvarot.by і праверыць подпісы. З 11 тысяч прыблізна 900 подпісаў не прайшлі выбракоўку (паўторны подпіс, няпоўная інфармацыя пра падпісанта або несапраўдныя подпісы).

3 кастрычніка ў вучэбнай частцы ў Пячах Барысаўскага раён, быў знойдзены павешаным салдат тэрміновай службы Аляксандр Коржыч. 14 кастрычніка Міністэрства абароны паведаміла, што былі адхілены ад пасадаў камандзір і некалькі службовых асобаў вайсковай часткі, у якой загінуў Аляксандр Коржыч.

Поделиться: