Па тэхніку да суседзяў?

12

Параўноўваць мы будзем лядоўні, тэлевізары і ноўтбукі. Крытэрыі, якімі будзем карыстацца: самы высокі і самі нізкі кошт у краме, кошт папулярнай мадэлі, колькасць тавару і, вядома, дадатковыя выдаткі ці прыбыткі (вяртанне падатку на дададзеную вартасць (tax free), бензін на дарогуі г.д.). Для разліку бензіна возьмем расход дызельнага паліва пад 8 літраў на 100 кіламетраў –  сярэдні паказчык для машыны, на якой можна даставіць тавар у Беларусь. Адпраўная кропка – Менск.

       Лядоўні

Па дыяпазоне атрымаўся наступны топ:

  1. Польшча. Самая танная лядоўня – 308.91 злотых (168.37 бел. рублёў), а самая дарагая – 57 990 злотых (31 606.87 бел. рублёў).
  2. Украіна. Тут дыяпазон атрымаўся ад 2 499 грыўняў (184.97 бел. рублёў) да 134 949 грыўняў (9 988.52 бел. рублёў)
  3. Беларусь. На радзіме танны варыянт абыдзецца ў 198.95 бел. рублёў, а за дарагі прыйдзецца выкласці 30 341.20 бел. рублёў.
  4. Расія. Кошты ад 6 439 расійскіх рублёў (219.56 бел. рублёў) да 359 959 расійскіх рублёў (12 273.88 бел. рублёў).
  5. Літва. Найтаннейшая мадэль каштуе 119.99 еўра (278.63 бел. рублёў), а даражэйшая – 2 299.99 еўра (5 340.81 бел. рублёў).

Для параўнання коштаў мы абралі мадэль Samsung RB31FERNBSA. На дыяграме пазначаны выніковыя кошты, з улікам безніну і выліку tax free,  калі ён прысутнічае.

Па тэхніку да суседзяў?

І тут выйгрыш забірае Літва, у якой атрымалася нават крыху танней, чым у Польшчы, якая вядомая сваімі нізкімі коштамі.

       Тэлевізары

Дыяпазон коштаў тут даволі моцна адрозніваецца, выводзячы Беларусь наперад:

  1. Польшча. Самы танны тэлевізар – 349 злотых (189.38 бел. рублёў), а самы дарагі – 309 000 злотых (167 678.85 бел. рублёў)
  2. Расія. Там даражэй – ад 6290 расійскіх рублёў (214.48 бел.рублёў) да 5 890 500 расійскіх рублёў (200 854.27 бел. рублёў)
  3. Украіна. У паўднёвых суседзяў самы танны варыянт зусім крыху, але даражэйшы, чым у нас – 2899 грывен (214.58 бел. рублёў), а вось максімальны – 2 499 999 грыўняў (185 544.93 бел. рублёў).
  4. Беларусь. У нас прыкладны дыяпазон ад 228.05 да 47 989.60 рублёў.
  5. Літва. Што дзіўна, але менавіта яна апынулася на апошнім месцы, бо яе прыкладны мінімальны кошт апынуўся ажно 115.99 еўра (269.34 бел. рублёў), але вось верхняя планка ніжэйшая за астатнія – 7 999 еў. (18 340.91 бел. рублёў)

Але гэта ўсяго дыяпазоны. Ці не зменіцца рэйтынг, калі мы параўнаем кошты на пэўную мадэль?

Тут для параўнання мы абралі Samsung UE50KU6000U. Дарога вылічваецца з Менску да сталіцы суседняй краіны.

Па тэхніку да суседзяў?

Вынікі на дыяграме, якія паказваюць, што Літва з невялікім адрывам, але пераможца.

       Ноўтбукі

Па дыяпазонах атрымаўся наступны рэйтынг:

  1. Расія. Як не дзіўна, але для ноўтбукаў тут самы ніжні парог – ад 7 200 расійскіх рублёў (245.51 бел. рублёў). Верхні – 499 990 расійскіх рублёў (17 048.66 бел. рублёў)
  2. Украіна. Тут лэптопы з ніжнім парогам таксама ўпісваюцца ў дыяпазон да 300 рублёў – 3 999 грыўняў (296.8 бел. рублёў). Верхні парог ніжэйшы, чым у Расіі – 226 699 (16 779.58 бел. рублёў)
  3. Беларусь. У нас найменшы кошт прыкладна складае 278.59 рублёў, а найбольшы – 14 292.44 бел. рублёў.
  4. Польшча. У палякаў дыяпазон вар’іруецца ў межах 799 – 21 499 злотых (435.49 – 11717.81 бел. рублёў)
  5. Замыкае наш рэйтынг Літва, у якой дыяпазон складае 239.99 – 3 077.99 еўра, што на нашыя рублі складае 557.28 – 7147.4.

Для параўнання канкрэтнай мадэлі возьмем лэптоп ад  Apple – MacBook Pro 15″ Touch Bar 2017 года. Вынікі на дыяграме.

Па тэхніку да суседзяў?

І зноў першае месца займае Літва, няхай і з мінімальным ад Беларусі адрывам.

І па выніках параўнання мы маем наступны топ па коштах на тэхніку:

  1. Літва
  2. Польшча
  3. Беларусь
  4. Украіна
  5. Расія

Атрымліваецца, што ездзіць на закупы тэхнікі ў Літву і Польшчу ўсё ж выгодней, чым у нас, нягледзячы на бензін/праезд. Вялікую ролю тут ўсё ж грае магчымасць афармляць у нашых суседзяў tax free. З Украінай і Расіяй сітуацыя з тэхнікай пагорш, чым у нас, таму калі ўжо няма візы, то лепш набываць тут і не марнаваць свой час дарма.

* Заўвага: кошты спраўджаныя па анлайн-крамах 14.10.2017.

Поделиться ссылкой: