Хлопцу з бензапілой выстаўлена абвінавачванне

19

“ Уладзіславу Казакевічу прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства прадугледжанага ч.1 арт.14, 10 і п.1 16 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на забойства дзвюх асобаў у сувязі з ажыццяўленнем імі службовых абавязкаў асобай, якая раней учынiла забойства),” – паведаміла афіцыйны прадстаўнік следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Раней паведамлялася, што Уладзіслаў Казакевіч спрабаваў нанесці ўдар нажом аднаму з супрацоўнікаў калоніі  №17 (г. Шклоў). Хоць супрацоўнік і ўжыў прыёмы самаабароны, зняволены паспеў параніць другога кантралёра, прычыніўшы яму цялесныя пашкоджанні.

Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

18-гадовы Уладзіслаў Казакевіч адбывае 15-галовае турэмнае зняволенне за забойства жанчыны ў мінскім гандлёвым цэнтры “Еўропа”, здзейсненае год таму. Раней шэраг медыяў паведамляў, што зараз Казакевічу пагражае смяротнае пакаранне; але гэта супярэчыць арт. 67 Крымінальнага кодэкса РБ – смяротнае пакаранне не прысуджаецца за падрыхтоўку забойства і замах на забойства.

Поделиться ссылкой: