Дэпутат Ганна Канапацкая плануе матываваць людзей да ўдзелу ў палітычным жыцці Беларусі

20
Processed with Snapseed.

Ганна Канапацкая мае намер “падтрымліваць і матываваць людзей, якія адкрыта гатовыя прыняць актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны, у тым ліку ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы дэпутатаў”.

Пра стварэнне грамадзянскай кампаніі “Наперад, Беларусь!” дэпутат абвясціла 9 кастрычніка, назваўшы яе “прынцыпова новым палітычным рухам”. Галоўныя мэты кампаніі — “рэальнае прадстаўленне інтарэсаў грамадзян у дзяржаўных органах улады ўсіх узроўняў”. Кампанія “Наперад, Беларусь!” з’яўляецца “першай палітычнай структурай у краіне, якая будзе  штомесяц будзе рабіць публічныя справаздачы аб сваёй дзейнасці і выдатках”. Фінансаванне арганізацыі заснавана на краўдфандынгу (грамадскім зборы сродкаў пад пэўныя задачы). У структуры будуць гарызантальныя стасункі, без штатных пазіцый. На першым этапе кампанія плануе ўдзельнічаць у мясцовых выбарах, якія пройдуць у лютым 2018 года.

13 кастрычніка паседжанне палітсавета АГП раскрытыкавала ініцыятыву аб стварэнні грамадзянскай кампаніі “Наперад, Беларусь!”.

Канапацкая тады заявіла, што новая кампанія не азначае раскол АГП, бо “не мае ніякага дачынення ні да партыі, ні да правацэнтрысцкай кааліцыі”.

“Сапраўды, некаторыя фармулёўкі маёй заявы былі не зусім карэктныя, што выклікала масу пытанняў. Я неаднаразова падкрэслівала ў СМІ і зноў звяртаю на гэта ўвагу, што гэта грамадзянская кампанія. Яе кіраўніком з’яўляеца мой памочнік Дзяніс Ціханенка.”

Инициируя гражданскую кампанию «Вперед, Беларусь!», я исходила из необходимости найти формы сотрудничества с людьми, кот…

Posted by Анна Канопацкая on Montag, 16. Oktober 2017

“Калі ініцыявала грамадзянскую кампанію” Наперад, Беларусь!”, я зыходзіла з неабходнасці знайсці формы супрацоўніцтва з людзьмі, якія хочуць пазітыўных змен у краіне, але па тых ці іншых прычынах не гатовыя адкрыта заяўляць аб падтрымцы апазіцыі”, — адзначыла 15 кастрычніка Канапацкая.

“Яшчэ раз заклікаю ўсіх неабыякавых людзей быць актыўнымі, станавіцца кандыдатамі або далучацца да каманд кандыдатаў на мясцовых выбарах ад кааліцыі. Сучаснасць і будучыня нашай краіны залежыць толькі ад нас з вамі, ад таго, ці гатовыя мы браць адказнасць за яе лёс”, — дадала Канапацкая.

Поделиться ссылкой: