“Аўтаматызаваная сістэма абароны паштовага сервера Мінабароны выявіла адпраўку вялікай колькасці паведамленняў з аднаго і таго ж электроннага адраса з выкарыстаннем спецыяльнага праграмнага забеспячэння для рассылання спаму і паведаміла пра гэта ў глабальны сэрвіс барацьбы з ім SpamCop.

На падставе апавяшчэння, Spamcop апавясціў правайдэра, які забяспечыў хостынг-паслугі для сайта Zvarot.by, з якога адбывалася адпраўка зваротаў, у выніку чаго згаданы рэсурс быў заблакаваны на час правядзення праверкі.”

За тры дні зварот грамадзян з патрабаваннем расследаваць нестатутныя адносіны ў войску і гібель Аляксандра Коржыча сабраў каля 10 тысяч подпісаў.

Пасля першых 4000 тысяч подпісаў сайт zvarot.by пачаў працаваць з перабоямі.

Міністэрства абароны назвала масавы зварот грамадзян спам-атакай

13 кастрычніка з’явілася заява Міністэрства абароны пад назвай “з нагоды антыармейскай кампаніі”.

«Аналіз паступіўшых з сайта zvarot.by на паштовы сервер Міністэрства абароны зваротаў паказаў, што былі пазначаны неіснуючыя адрасы электроннай пошты адпраўніка і іх рэгістрацыйныя дадзеныя (прозвішча, імя, імя па бацьку і хатні адрас).
Такім чынам, вакол гэтага здарэння на аснове здагадак і чутак разгорнута мэтанакіраваная кампанія па дыскрэдытацыі Узброеных Сіл,» — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

14 кастрычніка падпісанты кампаніі сталі атрымоўваць лісты з Міністэрства абароны з просьбай пацвердзіць, што яны сапраўды дасылалі гэты зварот.

Сайт zvarot.by з’яўляецца ўнікальным рэсурсам, з якога можна накіроўваць звароты грамадзян у дзяржаўныя ўстановы ў адпаведнасці з формай. Рэсурс запытвае імя, прозвішча, адрас і емэйл, на які прыходзіць апавяшчэнне пра адпраўлены зварот.