У Мінску затрыманы Максім Вінярскі (абноўлена)

13

У Мінску раніцай 13 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага.

Звычайна ў гэты час актывіст выводзіць на вуліцу на прагулку маладзенькага шчанюка. На гэты раз Вінярскага, падобна, чакалі, таму што адразу да яго падбегла чацвёра чалавек і запытаўшыся, чаму шчанюк без намордніка – хутка павалаклі яго ў аўтамабіль, пісаў праваабарончы сайт “Вясна”.

У той жа дзень актывіста асудзілі на 10 сутак арышту за перапост у інтэрнэце артыкула, які суд палічыў заклікам да несанкцыянаванай акцыі пратэсту. У ізалятар на Акрэсціна Максіма Вінярскага забралі наўпрост з суду, паведаміла “Радыё Свабода”.

Як мяркуе сам Максім Вінярскі, гэта прэвентыўнае затрыманне напярэдадні “Марша абураных беларусаў”, які збіраюцца праводзіць 21 кастрычніка шэраг палітычных актывістаў.

 

Поделиться ссылкой: