Рабочыя з полацкага “Шклавалакна” абвясцілі страйк

10

Аб гэтым паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на сайт vitebskspring.org.

Прафсаюзныя лідары кажуць, што гэта апошняя мера, каб спыніць здзекі з рабочых у выглядзе дыскрымінацыі і псіхалагічнага тэрору за ўдзел у Свабодным прафсаюзе. Рабочыя склалі да наймальніка патрабаванні з 17 пунктаў, якія датычаць змены нормаў калектыўнай дамовы. У дакуменце патрабуецца забяспечыць неўмяшанне наймальніка ў дзейнасць прафсаюзу, а атксама роўнае стаўленьне да рабочых, якія ўваходзяць у розныя прафсаюзы.

Правесці страйк мяркуецца з 1 лістапада да канца года. Па словах прафсаюзных актывістаў, акцыя будзе насіць веерны характар у розных брыгадах у розны час. Рашэнне пра форму, месца і час страйку будуць прымаць непасрэдна рабочыя падраздзяленняў на месцах без папярэдняга апавяшчэння начальнікаў падраздзяленняў.

Актывіст СПБ Віктар Стукаў нагадвае, што прымус да няўдзелу ў страйку пагражае начальнікам крымінальнай адказнасцю.

Намеснік старшыні СПБ Мікола Шарах тлумачыць, што прафсаюз дасылаў наймальніку лісты і звароты са студзеня 2017 года, але ўсе яны былі праігнараваныя. Таму прафсаюз у адпаведнасці з законам вымушаны звярнуцца да такой меры, як страйк.

Поделиться ссылкой: