Як паведамляе Intex-press, Пятра Рабава асудзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў 17.1 (дробнае хуліганства) і 17.11 (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае экстрэмісцкія заклікі). Філосаф прыехаў у Баранавічы з запрашэннем правесці лекцыю “Неаўтарытарныя левыя ў рэвалюцыі 1971 – 21 г.г.” Лекцыя так і не адбылася. Брашура, якую ён меў з сабой і якую нібыта распаўсюджваў, адносілася да тэмы лекцыі.

Пётр Рабаў не згодны з рашэннем суда і аб’явіў галадоўку.

Нагадаем, што днём раней яшчэ адна лекцыя Пятра Рабава была сарвана ў Гародні: 20 чалавек былі затрыманы, былі зняты адбіткі пальцаў, затым усіх адпусцілі.