Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На адкрыццё асабістай выставы жывапісу Анатоля Скамарошчанка 11 кастрычніка сабралася ўся мастацкая інтэлігенцыя Гродна. У выніку галерэя “У Майстра”, якая знаходзіцца насупраць будынка турмы, ледзь магла змясціць усіх жадаючых.
12:02 12 кастрычнiка 2017
97
Памер шрыфта
Анатоль Скамарошчанка з партрэтам Малевіча

Мастацтвазнаўца Марына Аляксееўна Загідуліна распавяла пра выставу і яе аўтара: “Чалавек, без якога наш духоўны асяродак, наш горад не ўяўляецца. Яны ёсць і яны кавалак духоўнасці ў нашым горадзе… Выставаь называецца “Кропкі” – гэта адпраўныя кропкі яго існавання, тыя кропкі, з якіх у кожнага з нас складваецца жыццё, лёс, гэта тыя падзеі, якія найбольш знакавыя”.

З адрыццём выставы Анатоля Скамарошчанку павіншаваў яго сябар, мастак Сяргей Грыневіч, які адзначыў: “Галоўнай крыніцай яго натхнення з’яўляюцца жанчыны, якія заўсёды з ім побач”.

Анатоль Скамарошчанка з сям’ёю

Анатоль Скамарошчанка нарадзіўся ў Гродне ў 1953 годзе. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. Глебава і Беларускую акадэмію мастацтваў. Пасля навучання працаваў у мастацка-вытворчых майстэрнях у Гродна, аздабляў унутраную прастору шэрага гарадскіх будынкаў, як, напрыклад, кафэ “Верас”. Яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях не толькі Беларусі, але і Расіі, Польшчы, Германіі, ЗША.

Выставу можна паглядзець па адрасе г. Гродна, вул. Кірава, 8, з 11 па 26 кастрычніка з 10 да 19 гадзін, акрамя нядзелі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (фота)

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (1935 — 2014). Яе плануецца адкрыць на доме па вуліцы Мележа, дзе ён жыў, яшчэ да Калядаў.
12 снежня 2017

Под сталинским солнцем…

Далеко не всем читателям Президентской библиотеки понравилась выставка на тему СССР. Вернисаж советских плакатов открылся в библиотеке в конце ноября.
12 снежня 2017

1800 мест в зале, а Пинигину кресла не нашлось

Это были в чем-то даже уникальные гастроли. Один-единственный спектакль – чеховскую “Чайку” в постановке главного режиссера Николая Пинигина – Купаловский театр показал в Китае пять раз в четырех горо