Мастацтвазнаўца Марына Аляксееўна Загідуліна распавяла пра выставу і яе аўтара: “Чалавек, без якога наш духоўны асяродак, наш горад не ўяўляецца. Яны ёсць і яны кавалак духоўнасці ў нашым горадзе… Выставаь называецца “Кропкі” – гэта адпраўныя кропкі яго існавання, тыя кропкі, з якіх у кожнага з нас складваецца жыццё, лёс, гэта тыя падзеі, якія найбольш знакавыя”.

З адрыццём выставы Анатоля Скамарошчанку павіншаваў яго сябар, мастак Сяргей Грыневіч, які адзначыў: “Галоўнай крыніцай яго натхнення з’яўляюцца жанчыны, якія заўсёды з ім побач”.

Кропкі Анатоля Скамарошчанка
Анатоль Скамарошчанка з сям’ёю

Анатоль Скамарошчанка нарадзіўся ў Гродне ў 1953 годзе. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. Глебава і Беларускую акадэмію мастацтваў. Пасля навучання працаваў у мастацка-вытворчых майстэрнях у Гродна, аздабляў унутраную прастору шэрага гарадскіх будынкаў, як, напрыклад, кафэ “Верас”. Яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях не толькі Беларусі, але і Расіі, Польшчы, Германіі, ЗША.

Выставу можна паглядзець па адрасе г. Гродна, вул. Кірава, 8, з 11 па 26 кастрычніка з 10 да 19 гадзін, акрамя нядзелі.