3 кастрычніка ў вучэбнай частцы ў Пячах, Барысаўскі раён, быў знойдзены павешаным салдат тэрміновай службы Аляксандр Коржыч. 21-гадовы салдат быў знойдзены ў пятлі ў склепе аднаго з вайсковых збудаванняў, ногі былі звязаны, а на галаве майка, — так распавядала рэгіянальнаму рэсурсу “Медыя-Палессе” маці салдата. Святлана Коржыч не сумняецца ў тым, што гэта не быў суіцыд: сын неаднаразова скардзіўся на цкаванне з боку старэйшых саслужыўцаў.

Гомельскія праваабаронцы распачалі петыцыю праз сервіс zvarot.by, патрабуючы адстаўкі Міністра абароны Андрэя Раўкова. Грамадскасць патрабуе пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю пра тое, што Аляксандр Коржыч загінў гвалтоўнай смерцю, а не шляхам самагубства. Акрамя таго, грамадскасць просіць даць інфармацыю аб мерах, якія прымаюцца ў беларускай арміі супраць дзедаўшчыны. Апоўдні 12 кастрычніка, петыцыя сабрала амаль 4000 подпісаў.

Пасля гэтай мяжы сайт zvarot.by аказаўся заблакаваны, паведаміў у Фэйсбуку грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак.

UPD: Первая атака отбита, доступ к сайту восстановлен. А по ссылке инструкция что еще можно делать в условиях войны с Ми…

Posted by Andrej Stryzhak on Donnerstag, 12. Oktober 2017