Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

За правапарушэнне, прысуд за якое ўжо быў вынесены.
15:15 11 кастрычнiка 2017
90
Памер шрыфта
Фота: svaboda.org

У беларускай судовай практыцы з’явіўся новы трэнд. Пасля вынясення грамадскім актывістам рашэння суда першай інстанцыі міліцэйскія ці пракурорскія работнікі, не згаджаючыся з ім, просяць суд разгледзець справу па новай.

Такая сітуацыя назіраецца зараз у Кобрыне, дзе ў другі раз па адной справе будуць судзіць Алеся Меха. У такое самае становішча трапіў і сябра руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.

За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, прысвечанай Дню беларускай вайсковай славы, Вячаслаў Сіўчык быў пакараны штрафам у памеры 45 базавых велічынь. Аднак пракуратура Партызанскага раёна Мінска палічыла такое пакаранне занадта мяккім і звярнулася ў Мінскі гарадскі суд з пратэстам.

Адзін з довадаў пракуратуры на карысць таго, чаму Сіўчыка трэба судзіць наноў, выглядае так:

“Сіўчык В.В. на працягу 2017г. неаднойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах 23.34 і 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь, за што ў дачыненні да названай асобы ўжываліся адміністрацыйныя пакаранні як у выглядзе штрафу, так і ў выглядзе арышту.

Разам з тым неаднаразовае ўжыванне названых адміністрацыйных пакаранняў не аказала патрэбнага выхаваўчага эфекту і прафілактычнага ўздзеяння на Сіўчыка В.В., з прычыны чаго ўжыванне ў цяперашні час больш мяккага пакарання, прадугледжанага санкцыяй 23.34 КаАП, немэтазгодна і не дазволіць у поўным аб’ёме дасягнуць мэты адміністрацыйнага пакарання – папярэджання здзяйснення Сіўчыкам В.В. новых правапарушэнняў у далейшым”.

У каментары для сайта “Народнай Волі” Вячаслаў Сіўчык адзначыў:

– Сённяшні суд – ганебны спектакль, якім парушаны нормы дзеючага беларускага заканадаўства. Галоўная з іх – парушана маё права на абарону. Я нават фізічна не мог апратэставаць пракурорскае рашэнне. Ледзь паспеўшы азнаёміцца з ім, як даведаўся: справа перададзена ў суд. Не вытрыманы тэрміны, якія прадугледжаны законам на абскарджванне гэтага рашэння. Перад судовым пасяджэннем я падрыхтаваў хадайніцтва, у якім указаў на гэты факт. Спадзяюся, што мне дадуць яго на судзе агучыць. З іншага боку, мая справа вельмі ўжо аператыўна перададзена ў Мінгарсуд і, зразумела, не дзеля таго, каб змякчыць першапачатковы прысуд. Бо, як піша пракурор, няма “патрэбнага выхаваўчага эффекту”. Напэўна, “выхоўваць” будуць у камеры на Акрэсціна, я гатовы да ўсяго…

Пасяджэнне Мінгарсуда заняло прыкладна гадзіну. У выніку прынята рашэнне: прысуд суда першай інстанцыі адмяніць, справу накіраваць на новы разгляд.

– На маю думку, і само пасяджэнне Мінгарсуда, і вынесенае ім рашэнне незаконныя, – гаворыць Сіўчык. – Маё хадайніцтва аб ажыццяўленні права на абарону, а дакладней на магчымасць абскарджвання пракурорскага рашэння было адхілена. Усё гэта можа сведчыць пра тое, што перад кімсьці пастаўлена задача “аформіць” мяне на суткі. Не выключаю, што гэта адбудзецца да 21 кастрычніка, калі ў Мінску павінна прайсці чарговая акцыя пратэсту.

Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

13 кастрычнiка 2017

Замдиректора Могилевского мясокомбината приговорили к 5 годам лишения свободы

По результатам судебного разбирательства судом Октябрьского района Могилева вынесен обвинительный приговор в отношении заместителя директора ОАО «Могилевский мясокомбинат» Ольги Ногих, сообщили в прес
13 кастрычнiка 2017

Почему разорился один из крупнейших застройщиков Минска?

По заявлению кредиторов Экономический суд Минска начал производство по делу о банкротстве компании «Фарт и В», которая вела застройку кварталов в центре столицы.
12 кастрычнiка 2017

Самае страшнае — народны бунт

Жыхары Слуцку сталага ўзросту добра памятаюць трагічныя падзеі 12 кастрычніка 1967 года. Тады раз’юшаны натоўп падпаліў будынак суда. У агні загінула і старшы суддзя Галіна Аляксеева.