Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці па матэрыялах праверкі УБЭЗ УУС Гомельскага аблвыканкама распачата крымінальная справа ў дачыненні да першага намесніка старшыні Светлагорскага райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
10:35 11 кастрычнiка 2017
88
Памер шрыфта

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, у красавіку 2017 года абвінавачваны даў указанне кіраўніку суб’екта гаспадарання на выраб металічных варот і брамкі і іх ўстаноўку на тэрыторыі прыватнага домаўладання, якое будуецца. Па распараджэнні абвінавачанага вароты і брамка былі вырабленыя за кошт сродкаў аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Службовай асобе выстаўленае абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК (наўмыснае ўчыненне дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе, учыненыя асобай, якая займае адказную пасаду, з карыслівай зацікаўленасці, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам, якое выявілася ў падрыве аўтарытэту дзяржаўнай улады).

У дачыненні да абвінавачванага абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

4 кастрычнiка 2017

Генадзь Фядыніч: “Мы не бандыцкая арганізацыя…”

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў вызваленне с СІЗА бухгалтара іх арганізацыі, а таксама зрабіў прагноз, чым можа закончыцца гэта крымінальная справа.
3 кастрычнiка 2017

У суд накіраваная справа аб махлярстве ў Skype

У Мінску скончана следства ў дачыненні да аднаго з фігурантаў крымінальнай справы аб выкарыстанні шэрагу уліковых запісаў карыстальнікаў Skype з ашуканскімі мэтамі.
26 верасня 2017

Міраслаў ЛАЗОЎСКІ: “Пакуль зацішша…”

Следчы камітэт працягнуў тэрмін расследавання па “справе патрыётаў”. Адзін з яе фігурантаў распавёў “Народнай Волі” пра тое, ці ёсць зрухі ў расследаванні.