Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да першага намесніка старшыні Светлагорскага райвыканкама

9

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, у красавіку 2017 года абвінавачваны даў указанне кіраўніку суб’екта гаспадарання на выраб металічных варот і брамкі і іх ўстаноўку на тэрыторыі прыватнага домаўладання, якое будуецца. Па распараджэнні абвінавачанага вароты і брамка былі вырабленыя за кошт сродкаў аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Службовай асобе выстаўленае абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК (наўмыснае ўчыненне дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе, учыненыя асобай, якая займае адказную пасаду, з карыслівай зацікаўленасці, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам, якое выявілася ў падрыве аўтарытэту дзяржаўнай улады).

У дачыненні да абвінавачванага абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Поделиться ссылкой: