Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Гурт «Песняры» на чале з Анатолем Кашапаравым даў канцэрт у акупаваным Данецку.
11:40 11 кастрычнiка 2017
354
Памер шрыфта
Фота: kasheparov.ru

Музыка расказаў «Нашай Ніве», навошта ён паехаў у «ДНР» і што там пабачыў.

«Наша Ніва»: Анатоль Яфімавіч, вельмі неадназначная рэакцыя адносна вашага канцэрту ў «ДНР». Чаму вы паехалі ў Данецк?

Анатоль Кашапараў: Бо мы ўсе людзі, па-першае. Па-другое, яшчэ два гады таму я ў ЗША пачаў рабіць канцэрты для дзяцей Данбаса. ДЗЯ-ЦЕЙ, разумееце! Не для дарослых. Мы ж усе людзі, усе чалавекі. У палітыку я ніколі не лезу, мне гэтага не трэба. Я чалавек свету. Галоўнае — каб не было вайны.

«НН»: Дык вайна там была і яшчэ, можа, будзе.

АК: Ды ніякай вайны мы там не пабачылі.

«НН»: Якое ўражанне пакідае Данецк?

АК: Чысценькі, акуратны, прыгожы. Адзінае, што раней людзей было шмат, а цяпер, відаць, працэнтаў 30 толькі засталося. Ну так, малавата людзей на вуліцы.

«НН»: Цяпер вас могуць не пусціць даваць канцэрты ва Украіну.

АК: Мяне гэта не хвалюе, я за чалавечыя адносіны. Я дзесьці год таму апошні раз даваў канцэрт ва Украіне. Гэта не нашая справа. Важна, каб людзі, што над намі дамовіліся паміж сабой.

«НН»: Вы разумееце, што вас могуць выкарыстаць для прапаганды?

АК: Так. Дурняў на свеце шмат, што я магу зрабіць? Яны заўсёды будуць. Я асэнсавана паехаў, бо там таксама людзі, прыгожыя, цудоўныя людзі. Усё астатняе мяне не хвалюе.

«НН»: Ці сачылі вы за баявымі дзеяннямі на ўсходзе Украіны?

АК: Мы праехалі па дарогах Данбаса. Дарогі прыгожыя, роўныя, адрамантаваныя, усё зроблена. Я не адчуў, што там было калісьці. Ці нас так везлі… Нас жа прывезлі, засялілі, мы адпрацавалі, вось і ўсё. Прыгожая зала, прыгожыя людзі, нас на ўра прынялі. Проста ёсць нейкія зануды, якія вышукваюць праблему ў гэтым.

«НН»: А як дабіраліся?

АК: Проста. Паўсюль была «зялёная вуліца». Ніякіх праблем. Беларусаў любілі і любяць у Данецку. Можа быць у нас занадта шмат інфармацыі аб тых падзеях, некаторае лепш і не ведаць… Што там было, што там будзе, я не разабраўся ў гэтым. Я проста дробная сошка, кропля ў моры, я нічога не магу там змяніць.

«НН»: З кіраўніцтвам «ДНР» у вас не было сустрэч?

АК: Не, я катэгарычна сказаў, што ніякіх пытанняў адносна палітыкі, вайны, абмяркоўваць не буду. Я ні з кім не сустракаўся. Там могуць быць асабістыя разборкі. Загадзя аб усім папярэдзіў. Катэгарычна сказаў, каб ніякіх пытанняў нават не ўзнікала. І да маёй просьбы аднесліся з павагай.

«НН»: Гэтую паездку шмат крытыкуюць…

АК: Колькі людзей, столькі меркаванняў. Усё нармальна. Мы проста будзем за ўсе ўчынкі адказваць перад Богам. Бог адзіны ва ўсіх канфесіях. Людзі пражываюць жыццё, а жыццё ў людзей кароткае. Трэба жыць, а не траціць час на разборкі. Калі нехта ў нечым не мае рацыі, то я ўпэўнены, што ён за гэта ўсё адно недзе адкажа.

«НН»: У інтэрнэце пішуць, што вам проста вялікія грошы ў Данецку прапанавалі, таму вы туды паехалі.

АК: Вось давайце возьмем Леаніда Барткевіча. Ён мяне ўстаўляе ў афішу і ездзіць паўсюль. А я пра гэта не ведаю. А ён даваў канцэрты ў Судаку, Харкаве, Адэсе. Я з ім ужо не працую, а ён мяне паўсюль змяшчае на афішах. Гэта называецца паразітызм.
І ён ездзіў, і будзе ездзіць ва Украіну. І гэта нават я не выступаў у анексаваным Крыме, а ён выступаў! Можа быць, яму шмат грошай плацяць, а не мне.

«НН»: Дык а як так, што вы на ягоных афішах?

АК: Ну вось так, Кашапараў і Барткевіч пішуць, а едзе ён адзін. З гэтым трэба разабрацца. Пішуць, што «Залатыя галасы «Песняроў» уз’ядналіся, ля-ля-тапаля, Кашапараў, Барткевіч… А я нават не ведаю пра гэтыя канцэрты. Нават калі я быў у Амерыцы, то мне людзі дасылалі афішы.

Адзіным маім кіраўніком быў Уладзімір Мулявін. Барткевіч нават не ведае куды які шнур уваткнуць… Ён можа нават у не тое месца куды засунуць. Ладна, гэта жарты ўсё. Але я праз інтэрнэт дазнаюся пра канцэрты, у якіх у нібыта ўдзельнічаю.

Я аб зробленым ніколі не шкадую. Я нармальны чалавек.

«НН»: Вы цяпер у Беларусі стабільна жывеце?

АК: Ну так, і тут, і ў Расіі. Бо Беларусь не дапамагае грашыма, Расія дапамагае жыць канцэртамі. Там нас помняць, любяць, залы запоўнены. У Мінску так з людзей грошы павыцягвалі, што мне іх шкада.

А дзеці яны такія, калі нават апошні рубель будзе, то яго выцягнуць і пойдуць на канцэрт на лядовую арэну. На «Басту» гэтую негрыцянскую, каб дваравая музыка, рэп. Я працую не на заказныя канцэрты, а на купленыя білеты.

«НН»: Я бачыў, што вы давалі інтэрв’ю данецкай «Камсамольскай праўдзе», дык аўтограф пакінулі на беларускай мове. Умееце гаварыць па-беларуску?

АК: Калі спатрэбіцца, то я добра магу размаўляць на мове [пераходзіць на беларускую]. Я быў адзіным з «песняроў», хто добра ведаў беларускую мову. Чаму? Бо мой бацька быў дырэктарам школы, а маці працавала рэдактарам у выдавецтве «Беларусь». Мы з многімі беларускімі пісьменнікамі жылі ў адным доме на Чарнышэўскага: Піліп Пестрак, Ніл Гілевіч, Эдуард Валасевіч. Добра помню «Лысую гару», дзе гэтыя пісьменнікі гаўно дзялілі. Чыталі ж? Гілевіч добра ўсіх прапясочыў. І наша лецішча там было, усё гэта бачылі.

Аўтар: Зміцер Панкавец 
Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В основной конкурсной программе «Лістапада» нет ни одного белорусского фильма

Международный кинофестиваль «Лістапад» приближается к своему 25-летнему юбилею, и в это, по правде говоря, трудно поверить, зная, какая трудная судьба была у нашего теперь яркого праздника кино в млад

Крупнік, старка, дубняк, рабінаўка… Што пілі нашы продкі?

Беларусь ужо не першы год знаходзіцца ў топе рэйтынгу па спажыванні алкаголю на дарослага чалавека ў год. Разам з тым, далёка не кожны беларус зможа назваць хаця б пяць алкагольных напояў, якія пілі н
17 кастрычнiка 2017

Касцюшка і карта паляка

Дзіўнае пачуццё ахоплівае мяне ў кракаўскім Вавельскім замку – быццам на далёкай чужыне сустрэўся з землякамі. Вунь у крыпце ляжыць вялікі наваградчанін Адам Міцкевіч, чый саркафаг упрыгожвае выразана