Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Беларуская публіка чамусьці не заўважыла новы фільм літоўскага рэжысёра Шарунаса Бартаса «Іней», які распавядае пра ваенныя падзеі ва Украіне. Пры гэтым, стужку ўжо паказалі на кінафестывалі ў Канах, а нядаўна Літва вылучыла яе на прэмію Оскар у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове».
18:29 11 кастрычнiка 2017
212
Памер шрыфта
Шарунас Бартас, фота з сайта cinebus.org

Што за стужка?

«Іней» (літ. Šerkšnas) – стужка сумеснай вытворчасці Літвы, Польшчы, Украіны і Францыі. Гэта першая міжнародная кінастужка, якая распавядае пра падзеі ў Данбасе. Бюджэт – 1,4 мільёна даляраў.

Хто такі Шарунас Бартас?

Шарунас Бартас – вядомы літоўскі рэжысёр, стваральнік першай літоўскай незалежнай кінастудыі «Studija Kinema». Вядомы сваім арт-хаўзам з глыбокім філасофскім зместам. Уладальнік мноства міжнародных узнагарод і прэмій.

Пра што стужка?

Малады літовец Рокас і яго дзяўчына Інга павезлі мікрааўтобус з гуманітарнай дапамогай для украінскай. Літоўская пара слаба ўяўляе, што адбываецца ў зоне АТА, але гэта ў хуткім часе выправіцца, бо іх пункт прызначэння — сяло Карлаўка, што амаль у самай гушчы ваенных падзей. Дарэчы, яшчэ адна асаблівасць – Інга ўвогуле нічога не ведае і не разумее па-руску. Некаторыя моманты атрымалася адзняць у 200-300 метрах ад фронта, а адзін раз здымачная група нават патрапіла аб абстрэл. Таму гэтую драму можна спакойна назваць напалову дакументальнай.

Рэакцыя

На апошнім Канскім кінафестывалі фільм прадставілі ў секцыі “Двухтыднёвік рэжысёраў”. «Іней» там быў сустрэты авацыямі і крыкамі «брава» ад гледачоў.

У Францыі «Іней» быў сустрэты з вялікім энтузіязмам, што не дзіўна. Бо па-першае, у фільме здымаецца вядомая французская актрыса, былая жонка Джоні Дэпа – Ванэса Парадзі. А па-другое – Шарунас Бартас вельмі паважаецца французскім кінематографам.

Заходняя крытыка ацаніла “Іней” неадназначна, не ўбачыўшы там заварожваючых кадраў, якімі славіцца Бартас. Бадай, каштоўнасць гэтай карціны для еўрапейскага гледача заключаецца менавіта ў дакументалістыцы і блізкасці часава і тэрытарыяльна.

Знайсці нейкую інфармацыю пра гэты фільм ў рунэце досыць цяжка. Некалькі сухіх навінаў ды пару артыкулаў прарасійскіх ідэалагічных рэсурсаў, у якіх пішуцца далёка не добрыя словы ў бок фільма і яго ўдзельнікаў.

Фільм па сутнасці ўнікальны, бо гэта першая інтэрнацыянальная кінастужка пра Данбас, які заграз у працяглым і бессэнсоўным ваенным канфлікце. Ці можна гаварыць з сучасным гледачом пра актуальныя праблемы мовай кінематографа? Як бачаць вайну сучаснікі, наколькі атрымоўваецца ставіць пытанне выбару, матываў за ўчынкамі і спалучыць свет ваенны і свет штодзённы? Ці стаялі такія задачы ў прынцыпе?

Ва ўкраінскім пракаце  фільм “Іней” чакаецца з 26 кастрычніка. Зрэшты, Украіна – блізка, таму беларуская аўдыторыя можа лёгка далучыцца да прагляду.

Аўтар: Багдан Сакалоў 
Крынiца: Народная Воля
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В основной конкурсной программе «Лістапада» нет ни одного белорусского фильма

Международный кинофестиваль «Лістапад» приближается к своему 25-летнему юбилею, и в это, по правде говоря, трудно поверить, зная, какая трудная судьба была у нашего теперь яркого праздника кино в млад

Крупнік, старка, дубняк, рабінаўка… Што пілі нашы продкі?

Беларусь ужо не першы год знаходзіцца ў топе рэйтынгу па спажыванні алкаголю на дарослага чалавека ў год. Разам з тым, далёка не кожны беларус зможа назваць хаця б пяць алкагольных напояў, якія пілі н
17 кастрычнiка 2017

Касцюшка і карта паляка

Дзіўнае пачуццё ахоплівае мяне ў кракаўскім Вавельскім замку – быццам на далёкай чужыне сустрэўся з землякамі. Вунь у крыпце ляжыць вялікі наваградчанін Адам Міцкевіч, чый саркафаг упрыгожвае выразана