“Мама – гэта я…”

13

Прэзентацыя адбылася ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, прымеркаванага да 10 кастрычніка, Сусветанага дня супраць смяротнага пакарання. Удзельнікамі сустрэчы былі каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда; супрацоўнік крамы коміксаў “Time to Be a Hero”, вядучы падкаста “Новая нармальнасць” Уладзіслаў Міктум; і праваабаронца, сацыяльны антраполаг Мікіта Трафімовіч.

Андрэй Палуда распавёў пра ідэю такога нестандартнай спробы закрануць праблематыку смяротнага пакарання ў Беларусі. У свеце існуе шмат вядомых праектаў асвятлення сацыяльных праблемаў праз комікс: эксперты згадалі “Хронікі супраціву” на Балотнай плошчы, зробленыя расійскай мастачкай Вікторыяй Ламаска, або амерыканскі комікс “Love is Love” пра перастрэлку ў начным клубе ў Арланда ў 2016-ым годзе, які стаў бестселерам і сабраў 165 тысяч даляраў для сваякоў ахвяраў той перастрэлкі.

На думку Уладзіслава Міктума, комікс з’яўляецца даволі маргінальным відам мастацтва. Акрамя таго, сучасны глядач лепей успрымае відэа-матэрыял, таму ідэальным  былі б кароткія відэа-кліпы для YouTube. Тым не менш, нельга казаць пра тое, што існуюць жанравыя клішэ, якія могуць зрабіць тэму паспяховай або не – вырашальным застаецца змест і каштоўнасці, якія транслююцца ў творы. Як зазначыў Мікіта Трафімовіч, большасць топавых герояў з коміксаў пераадольваюць выклікі ў соцыуме – таму, ўласна кажучы, яны і героі. Калі ж казаць пра смяротнае пакаранне, то не варта ставіць перад шараговым абывацелем пытанне выбару – забіваць злачынцу або не, – бо наўрадці ў штодзённым рытме хтосьці здольны сур’ёзна ўзважыць каштоўнасць і значнасць чалавечага жыцця. Больш зразумелы пасыл для масавага гледача быў бы, на думку Мікіты, – дазваляючы гвалт у адносінах да іншага чалавека, вы аўтаматычна легітымізуеце яго ў адносінах да сябе. Ці згодны вы на гэта?

Наколькі ўдалай стала рэалізацыя і хто герой у коміксе “Мама, гэта я…”, хутка можна будзе пабачыць не толькі на паперы, але і ў невялікай інтэрактыўнай анлайн-гульні.

"Мама - гэта я..."

“Калі я кажу, што магу кагосьці прысудзіць да смяротнага пакарання, гэта адкрывае магчымасць прысудзіць і мяне…”

Поделиться ссылкой: