Крэмль: Асобнай сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам у Сочы пакуль не плануецца

10

“10 кастрычніка адбудуцца дзве сустрэчы Уладзіміра Пуціна: першая — з прэзідэнтам Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмонам, другая — з прэзідэнтам Рэспублікі Малдова Ігарам Дадонам, — цытуе прадстаўніка Крамля ТАСС.

Паводле яго слоў, “11 кастрычніка перад пачаткам усіх пасяджэнняў [саміту СНД і ЕўрАзЭС] адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Рэспублікі Узбекістан Шаўкатам Мірзіеевым, 12 кастрычніка адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым“. “Не выключана і правядзенне іншых сустрэч, але я паведаміў пра тыя, якія ўзгоднены і па якіх ужо выдзелены часавыя параметры ў раскладзе нашага прэзідэнта”, — патлумачыў Ушакоў.

“Пакуль асобнай сустрэчы [з Лукашэнкам] не плануецца, хоць я, натуральна, не выключаю нейкага кантакту на нагах па тых ці іншых пытаннях, а можа быць, яна [асобная сустрэча] і будзе ўзгоднена па ходу”, — дадаў ён. Прадстаўнік Крамля нагадаў, што расійскі і беларускі лідары размаўлялі па тэлефоне ў суботу і Лукашэнка пацвердзіў свой удзел у самітах.

У ходзе тэлефоннай размовы 7 кастрычніка Лукашэнка пацвердзіў Пуціну свой удзел у сочынскіх самітах кіраўнікоў дзяржаў СНД і ЕўрАзЭС і падкрэсліў, што высокі ўзровень каардынацыі паміж Беларуссю і Расіяй часта становіцца вырашальным фактарам і прадвызначае ў канчатковым выніку прыняцце канцэптуальных рашэнняў па развіцці інтэграцыі.

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі “актуальны стан беларуска-расійскага супрацоўніцтва і тэндэнцыі ў гэтай сферы”. Акрамя таго, яны закранулі тэму падрыхтоўкі да правядзення сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Мінску, якая прызначана на 30 лістапада.

Поделиться ссылкой: