Чым займаецца ўстанова Андрэя Бандарэнкі?

12

Нагадаем, што Андрэя Бандарэнку — кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн», якая займалася маніторынгам месцаў зняволення, у 2014 годзе прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненні да трох грамадзян і асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Часткова Бандарэнка прызнаў віну, але сцвярджаў, што пакаралі яго ў выніку правакацыі. Паводле амністыі, пакаранне яму было скарочанае на год.

Андрэй Бандарэнка выйшаў на волю 31 сакавіка 2017 года, а ўжо ў ліпені стварыў новую праваабарончую арганізацыю – пераемніцу ліквідаванай ўладамі “Платформы”. Новае аб’яднанне было зарэгістравана як інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшн». Што зроблена за гэты час?

— Вельмі шмат людзей да нас звяртаюцца з калоній, – распавядае Андрэй Бандарэнка. – Я нават не ведаю, адкуль яны даведваюцца пра нашу ўстанову. Магчыма, як кажуць, працуе народнае радыё. Акрамя таго, мы працуем з незаконнымі прысудамі, і адзін з такіх (ён, напэўна, зойме першае месца ў нашым рэйтынгу) – калі групу людзей асудзілі на вялікія тэрміны за скраданне грошай з банкаўскіх картак, але насамрэч мы гатовы даказаць, што справа выглядае зусім інакш.

– Установа працуе гэтак жа, як і да вашага арышту?

– Мы спрабуем вярнуць сабе старыя пазіцыі, робім для гэтага ўсё магчымае.

– Якія праекты збіраецеся распачынаць у бліжэйшы час?

– У бліжэйшы час будзе наладжваць работы з калоніямі, каб адтуль была пастаянная інфармацыя аб парушэннях правоў зняволеных. І ўзмацнім працу па фактах незаконнага вынясеня прысудаў. Гэта асноўныя накірункі, па якіх будзем працаваць.

Поделиться ссылкой: