Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Палітык і аматар футбола Анатоль Лябедзька распавядае “Народнай Волі”, чаму футбольная Ісландыя павінна стаць прыкладам для Беларусі.
16:14 10 кастрычнiка 2017
81
Памер шрыфта
Футбольны мяч і кубак чэмпіяната свету па футболе 2018 года

Учора прайшлі чарговыя матчы адборачнага турніра чэмпіяната свету па футболе-2018. Безумоўна, парадавалі ісландцы, якія перамаглі каманду Косава (2:0) і атрымалі пуцёўку ў фінал сусветнага першынства. Пры гэтым Ісландыя стала самай маленькай па насельніцтву краінай (330 тысяч чалавек), якая калі-небудзь трапляла на чэмпіянат свету.

У Беларусі жыве больш за 9 мільёнаў чалавек, але нацыянальная футбольная каманда займае ў турнірнай табліцы апошняе месца і сёння праводзіць апошні матч з камандай Францыі. Як бачым, справа не ў колькасці, а ў якасці…

— Вялікая справа — матывацыя, — кажа Анатоль Лябедзька. — Ісландыя — краіна не футбольная, кліматычныя ўмовы для заняткаў гэтым відам спорту там нават горшыя, чым у Беларусі. Але ж была закладзена цудоўная школа падрыхтоўкі маладых футбалістаў. У дадатак быў доступ на футбольны еўрапейскі рынак, дзе могуць сябе рэалізаваць маладыя таленты. Адначым, што ўсё гэта знаходзіцца не на карку падаткаплацельшчыкаў, фінансавы бок вырашаецца ў асноўным праз прыватны бізнес. Таму, як мне падаецца, галоўныя складнікі поспеху — матывацыя, любоў да футбола і інвестыцыі бізнеса ў гэты від спорту.

— У беларусаў няма матывацыі патрапіць на чэмпіянат свету?

— Акрамя таго, што я назваў, трэба, каб у футбалістаў было адчуванне, што ты на полі з’яўляешся часткай краіны. Патрыятызм таксама павінен прысутнічаць, часам патрыятычны ўздым кампенсуе адсутнасць майстэрства. А ў нас некаторыя ігракі нават словы свайго гімна не ведаюць.

Да таго ж, паглядзіце, як у той жа Ісландыі балельшчыкі падтрымліваюць каманду. Гэта таксама вельмі важна. Калі футбалісты бачаць, што на стадыёне няма ніводнага вольнага месца, калі яны ведаюць, што ўся краіна за іх балее, то і настрой на гульню адпаведны.

— Але, можа быць, ёсць шанец, што і мы калі-небудзь убачым зборную Беларусі ў фінале першынства Еўропы альбо свету?

— Чаму б і не? Яшчэ некалькі гадоў таму ніхто не верыў, што ісландцы здольныя патрапіць на чэмпіянат свету, але, як бачым, няма нічога немагчымага. Ісландыя павінна стаць узорам для зборнай Беларусі.

Тэмы:,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

12 кастрычнiка 2017

Фігуранты справы аб дамоўных футбольных матчах прыгавораныя да амбежавання волі і штрафаў

Прысуд па першай у беларускай следчай і судовай практыцы справе аб дамоўных матчах у чэмпіянаце Беларусі па футболе вынес 12 кастрычніка суд Першамайскага раёна Мінска.
11 кастрычнiка 2017

Сборная Беларуси проиграла Франции и финишировала на последнем месте в группе после Люксембурга

Футболисты сборной Беларуси проиграли команде Франции со счетом 1:2 в заключительном матче отборочного турнира чемпионата мира-2018.
9 кастрычнiка 2017

Вынікі перадапошняга тура еўрапейскай кваліфікацыі чэмпіянату свету па футболе 2018 года

5—7 кастрычніка ў Еўропе прайшлі матчы перадапошняга дзявятага тура адборачнага турніру чэмпіянату свету 2018 года па футболе.