Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

5—7 кастрычніка ў Еўропе прайшлі матчы перадапошняга дзявятага тура адборачнага турніру чэмпіянату свету 2018 года па футболе.
9:12 9 кастрычнiка 2017
78
Памер шрыфта

У групе А беларуская зборная 7 кастрычніка прайграла на сваім полі галандцам — 1:3 (М.Валадзько, 55 — Пропер, 24, Робен, 84, з пенальці, Дэпей, 90+3). Астатнія вынікі: Швецыя — Люксембург — 8:0 (Гранквіст, 10, 67, абодва — з пенальці, Берг, 18, 37, 54, 71, Люстыг, 60, Тойванен, 76), Балгарыя — Францыя — 0:1 (Мацюідзі , 3). Становішча каманд: Францыя — 20 ачкоў (розніца мячоў 16-05), Швецыя — 19 (26-7), Галандыя — 16 (19-12), Балгарыя — 12 (13-18), Беларусь — 5 (5-19) , Люксембург — 5 (7-25), паведамляе БелаПАН.

Група В: Фарэрскія а-вы — Латвія — 0:0, Андора — Партугалія — 0:2 (Раналду, 63, Андрэ Сілва, 86), Швейцарыя — Венгрыя — 5:2 (Чака, 18, Ф.Фрай, 20, Ст.Цубер, 43, 49, Ліхтштайнер, 83 — Гузміч, 59, Угра, 89). Становішча каманд: Швейцарыя — 27 (23-5), Партугалія — 24 (30-4), Венгрыя — 10 (13-14), Фарэрскія а-вы — 9 (4-15), Латвія — 4 (3-18) , Андора — 4 (2-19).

Група С: Азербайджан — Чэхія — 1:2 (Ісмаілаў, 55, з пенальці — Копіц, 35, Барак, 66), Сан-Марына — Нарвегія — 0:8 (Хенрыкс, 8, Кінг, 14, з пенальці, 17, Эльюнусі, 39, 48, 68, Сельнес, 58, Лінес, 86), Паўночная Ірландыя — Германія — 1:3 (Магеніс, 90+3 — Рудзі, 2, Вагнер, 21, Кіміх, 86). Становішча каманд: Германія — 27 (38-3), Паўночная Ірландыя — 19 (17-5), Чэхія — 12 (12-10), Нарвегія — 10 (16-16), Азербайджан — 10 (9-14), Сан-Марына — 0 (2-46).

Група D: Грузія — Уэльс — 0:1 (Лоўрэнс, 49), Ірландыя — Малдова — 2:0 (Мэрфі, 2, 19), Аўстрыя — Сербія — 3:2 (Бургшталер, 25, Арнаўтовіч, 76, Шаўб, 89 — Мілівоевіч, 11, Маціч, 83). Становішча каманд: Сербія — 18 (19-10), Уэльс — 17 (13-5), Ірландыя — 16 (11-6), Аўстрыя — 12 (13-12), Грузія — 5 (8-13), Малдова — 2 (4-22).

Група Е: Арменія — Польшча — 1:6 (Амбарцумян, 39 — Грасіцкі, 2, Левандоўскі, 18, 25, 64, Блашчыкоўскі, 58, Вольскі, 89), Чарнагорыя — Данія — 0:1 (Эрыксен, 16), Румынія — Казахстан — 3:1 (Будэску, 33, 38, з пенальці, Кешару, 73 — Турысбек, 82). Становішча каманд: Польшча — 22 (24-12), Данія — 19 (19-7), Чарнагорыя — 16 (18-8), Румынія — 12 (11-9), Арменія — 6 (9-25), Казахстан — 2 (5-25).

Група F: Мальта — Літва — 1:1 (Агіус, 23 — Сліўка, 53), Шатландыя — Славакія — 1:0 (Шкрцел, 89, у свае вароты), Англія — Славенія — 1:0 (Кейн, 90+4 ). Становішча каманд: Англія — 23 (17-3), Шатландыя — 17 (15-10), Славакія — 15 (14-7), Славенія — 14 (10-5), Літва — 6 (7-19), Мальта — 1 (3-22).

Група G: Ліхтэнштэйн — Ізраіль — 0:1 (Тыбі, 21), Італія — Македонія — 1:1 (К’еліні, 40 — Трайкоўскі, 77), Іспанія — Албанія — 3:0 (Радрыга, 16, Іска, 24, Цьяга Алькантара, 27). Становішча каманд: Іспанія — 25 (35-3), Італія — 20 (20-8), Албанія — 13 (10-12), Ізраіль — 12 (10-14), Македонія — 8 (11-15), Ліхтэнштэйн — 0 (1-35).

Група H: Гібралтар — Эстонія — 0:6 (Лутс, 10, Каіт, 30, Зенёў, 38, Там, 52, 65, 77), Боснія і Герцагавіна — Бельгія — 3:4 (Медунянін, 30, Вішча, 39, Думіч, 82 — Мянье, 4, Батшуай, 59, Фертонген, 68, Караска, 84), Кіпр — Грэцыя — 1:2 (Сатырыу, 18 — Мітролу, 24, Цыёліс, 26). Становішча каманд: Бельгія — 25 (39-6), Грэцыя — 16 (13-6), Боснія і Герцагавіна — 14 (22-12), Эстонія — 11 (12-17), Кіпр — 10 (9-14), Гібралтар — 0 (3-43).

Група I: Косава — Украіна — 0:2 (Пакарада, 60, у свае вароты, Ярмоленка, 87), Турцыя — Ісландыя — 0:3 (Гудмундсан, 32, Б.Б’ярнасан, 39, Арнасан, 50), Харватыя — Фінляндыя — 1:1 (Манджукіч, 57 — Саіры, 90). Становішча каманд: Ісландыя — 19 (14-7), Харватыя — 17 (13-4), Украіна — 17 (13-7), Турцыя — 14 (12-11), Фінляндыя — 8 (7—11), Косава — 1 (3-22).

Заключны тур кваліфікацыі пройдзе 8—10 кастрычніка. Расклад у групе А (10 кастрычніка): Францыя — Беларусь, Люксембург — Балгарыя, Галандыя — Швецыя.

У фінальную частку ЧС выходзяць пераможцы дзевяці груп. Восем лепшых другіх каманд у стыкавых матчах разыграюць яшчэ чатыры пуцёўкі.

Тэмы:
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

12 кастрычнiка 2017

Фігуранты справы аб дамоўных футбольных матчах прыгавораныя да амбежавання волі і штрафаў

Прысуд па першай у беларускай следчай і судовай практыцы справе аб дамоўных матчах у чэмпіянаце Беларусі па футболе вынес 12 кастрычніка суд Першамайскага раёна Мінска.
11 кастрычнiка 2017

Сборная Беларуси проиграла Франции и финишировала на последнем месте в группе после Люксембурга

Футболисты сборной Беларуси проиграли команде Франции со счетом 1:2 в заключительном матче отборочного турнира чемпионата мира-2018.
10 кастрычнiка 2017

Анатоль Лябедзька: Вялікая справа — матывацыя…

Палітык і аматар футбола Анатоль Лябедзька распавядае “Народнай Волі”, чаму футбольная Ісландыя павінна стаць прыкладам для Беларусі.