Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Каля 20 чалавек былі затрыманыя ў Гродне пад час сустрэчы з расійскім філосафам і гісторыкам анархізму Пятром Рабавым.
22:03 9 кастрычнiка 2017
571
Памер шрыфта

Кіраўнік “Цэнтра гарадскога жыцця”, дзе ладзілася мерапрыемства, Павал Мажэйка патлумачыў: “Адбывалася лекцыя па гісторыі Беларусі, лекцыя гісторыка і прафесара з Расіі, з Масквы. І ў гэты момант, калі лекцыя пачалася, з’явіліся супрацоўнікі АМАПА. У прынцыпе нічога не тлумачылі. Потым мне сказалі, што нібыта паступіў нейкі сігнал да іх, на што невядома. І людзей, што прыйшлі на лекцыю, абшукалі і звезлі, я так разумею, у пастарунак. І пасля яны апісалі ўсё, што было ў памяшканні, што адбывалася… Следчыя нічога не тлумачылі. Яны сказалі, што ім трэба апісаць памяшканне: што дзе знаходзіцца, што дзе стаіць, і ўзяць у мяне тлумачэнні як у дырэктара… Наколькі я ведаю, яны забралі 14 ці 15 нейкіх брашур, кніг, якія прэзентаваў ці меўся прэзентаваць гэты прафесар. Таксама нейчый фатаапарат і дыктафон”.

“Цэнтр гарадскога жыцця” з’яўляецца месцам правядзення творчых сустрэч з прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі.

Лекцыя «Сацыяльная лібертарная філасофія апошняй чвэрці 20 стагоддзя» пачалася ў 16:05; на пазнейшы час была запланавана яшчэ адна лекцыя —  “Нефармальны рух у Беларусі ў 1991-2010гг.” У 16:20 у лекцыйную залю ўварваліся супрацоўнікі міліцыі и АМАПу і пачалі затрымліваць прысутных, нават не прадставіўшыся.

Да 21:35 усіх затрыманых вызвалілі, папярэдне узялі тлумачэнні, адбіткі пальцаў. Па папярэдніх звестках, гісторыка Сяргея Германа, які дамаўляўся аб арганізацыі лекцыі, абвінавачваюць ў арганізацыі несанкцыяванага мерапрыемства.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Президент: У нас некоторые ректоры забронзовели и поросли тиной, надо перекраивать программу в вузах

Александр Лукашенко потребовал «перестроить, переделать, перекроить» вузовские программы. На пленарном заседании II Съезда ученых Беларуси он рассказал, как недавно встречался с айтишниками.

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да лідараў прафсаюза РЭП працягнулі на два месяцы

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і бухгалтара прафсаюза Ігара Комліка прадоўжанае на два месяцы — да

Сколько стоит домашний повар?

Как правило, поваров в семью сегодня нанимают не так часто. Считается, что это барство, лишние расходы. Чаще приглашают няню или домработницу. Однако мало кто представляет, что личный повар поможет сэ