Мікалая Статкевіча сустракалі жонка і некалькі актывістаў і журналістаў, паведамляюць naviny.by. Палітык быў затрыманы міліцыяй 22 верасня у 15:15 на выхадзе з офіса прафсаюза РЭП. Пазней аказалася, што Статкевіч павінен адбыць 15-суткавы арышт за несанкцыянаваную акцыю 3 ліпеня ў Мінску.

Акрамя таго, 26 верасня палітыка асудзілі завочна яшчэ на пяць сутак арышту за ўдзел у акцыі супраць вайсковых вучэнняў з Расіяй, якая адбылася 8 верасня ў Мінску. Як паведамляла жонка палітыка Марына Адамовіч, цэлы тыдзень да Мікалая Статкевіча не пускалі адваката; першая сустрэча з ім адбылася толькі 5 кастрычніка, за два дні да вызвалення.