Давайце прааналізуем лічбы. Пачнем з Беларусі. Самы паказальны перыяд статыстыкі па колькасці абортаў на 100 навароджаных ахоплівае перыяд 1990-2007 гадоў. Пік прыйшоўся на перыяд 1990-1995 гады, а потым ідзе даволі рэзкі спад да 2007, адкуль ужо змяншэнне запаволілася, але застаецца стабільным.

Інфаграфіка. Аборты ў Беларусі і рэгіёне

Гэта ўжо наводзіць на думку пра тое, што пік абортаў супадае з нестабільным эканамічным і палітычным перыядам у краіне.

Параўнаем заробкі і якасць жыцця ў Беларусі ў гэты перыяд. І мы тут сутыкаемся з чаканым вынікам. У перыяд 1991-1995 гадоў, сярэдні заробак беларусаў складаў каля 10-30 даляраў у эквіваленце, пасля чаго пайшоў скачкамі ўверх і ў 2007 годзе дасягнуў больш за 300 даляраў у эквіваленце. Нават з улікам інфляцыі і дэнамінацый, пакупніцкая здольнасць вырасла ў некалькі разоў.

Статыстыка нараджальнасці паказвае тое, што акурат з 1995 года пачынаецца дэмаграфічная яма – колькасць народжаных у перыяд 1994-1995 зменшылася з 110 599 да 101 144 чалавек. Самы нізкі паказчык прыходзіцца на 2003 год, у якім нарадзілася ўсяго 88 512 дзяцей. І менавіта перыяд 2006-2007 дасягнуў лічбы больш за 100 000 і далей ідзе даволі стабільны рост.

А ці будзе падобная сітуацыя ў нашых суседзяў?

Заўважым – ва ўсіх краінах, акрамя Польшчы, аборты дазволены, пры гэтым Польшча – адзіная краіна з нашага рэгіёну, у якой не расце нараджальнасць.

Інфаграфіка. Аборты ў Беларусі і рэгіёне

Інфаграфіка. Аборты ў Беларусі і рэгіёне

Агульная для ўсіх краін нашага рэгіёну карціна: узровень жыцця расце, колькасць абортаў зніжаецца.

У прынцыпе, усе паказчыкі пацвярджаюць, што змяншэнне абортаў і нараджальнасць карэлююць з сярэднім заробкам у краіне, што прыводзіць да высновы: можа справа не ў дазволе ці забароне абортаў, а ў якасці жыцця?

Крыніцы дадзеных: Transmonee.

На гэту тэму: Предабортные консультации: психологическая помощь или давление врачей?