Як паведаміла прэс-служба ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, каля 20-й гадзіны відавочца распавёў, што па вуліцы Гаўрылава едзе аўтамабіль «Рэно», за рулём якога, магчыма, знаходзіцца п’яны кіроўца. Супрацоўнікі ДАІ неадкладна выехалі на згаданую вуліцу і хутка знайшлі «Рэно». Каля яе знаходзіўся той самы кіроўца-відавочца, які паведаміў пра парушальніку. Мужчына спыніў п’янага кіроўцу.

Некалькі інспектараў з цяжкасцю змаглі дастаць 54-гадовага кіроўцу з аўто, бо ён быў у стане, блізкім да беспрытомнасці, і абсалютна не рэагаваў на гукі. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, папярэдне канстатавалі ў мужчыны алкагольную кому. Кіроўцу шпіталізавалі ў лякарню хуткай меддапамогі.

Аўтамабіль даставілі на ахоўную штрафстаянку. Праводзіцца праверка.